Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЗАНЯТАК “НА СВЯТА КАЛЯДЫ”

МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЗАНЯТАК “НА СВЯТА КАЛЯДЫ”

10 студзеня 2022, 23:42 Культура 40
МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЗАНЯТАК “НА СВЯТА КАЛЯДЫ”

У гадавым коле беларускага народнага календара адметнае месца займалі Каляды. Пачатак гэтага старажытнага свята супадаў з важнай прыроднай падзеяй: зімовым сонцастаяннем. Нябеснае свяціла паступова паварочвала на новае гадавое кола, і гэта быў (па ўяўленнях нашых продкаў) час нараджэння новага Сонца. У больш познія часы ў хрысціянскай традыцыі ў гэты перыяд пачало адзначацца адно з найважнейшых свят – Нараджэнне Хрыстова. Па грыгарыянскім календары дата ў ноч з 24 на 25 снежня захавалася ў каталікоў, а ў праваслаўных беларусаў (па юліянскім календары) адзначаецца свята – з 6 на 7 студзеня.

Снежнае покрыва зямлі, лёгкі марозік (як і павінна быць на Каляды!!!) дадалі атмасфернасці нашым наведвальнікам падчас музейна-педагагічнага занятка “На свята Каляды”. Гэта добрая магчымасць акунуцца ў гісторыю народных зімовых свят, святочнага стала, таемнасці варажбы, знаёмства з героямі гурта “Калядоўшчыкі” праз міні-тэатр ценяў.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4730
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас