Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фотавыстава на самым высокім паверсе

Фотавыстава на самым высокім паверсе

4 студзеня 2022, 19:54 Культура 30
Фотавыстава на самым высокім паверсе

На дваццаць другім паверсе Нацыянальнай бібліятэкі, у адной з самых узвышаных кропак нашай краіны, адбылося адкрыццё фотавыставы “Зялёны позірк” вядомага фотамайстра, кіраўніка выдавецтва “Рыфтур” Сяргея Плыткевіча і яго сяброў Наталлі і Сяргея Марозавых, а таксама Дзмітрыя Гурыновіча.

У цэнтры ўвагі арганізатараў выставы – маляўнічы кавалак нашай зямлі, Гарадзенская пушча. Унікальная прырода гэтых месцаў захавалася, дзякуючы яе памежнаму месцазнаходжанню. У часы Савецкага Саюза гэта быў закрыты куток для наведвальнікаў. Калі адрэстаўравалі Аўгустоўскі канал, з’явілася развітая інфраструктура  і месца стала прыцягальным для турыстаў.

На адкрыцці выставы выступіў намеснік старшыні Гарадзенскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага турыстычна-спартыўнага саюза Сяргей Іванавіч Каляда. Ініцыятыва Сяргея Іванавіча, звязаная з праектам, атрымала развіццё.

Госці адзначылі навізну і свежасць погляду на прыроду, высокую мастацкую якасць фотаздымкаў, замілаванне прасторамі пушчы. Тут сярод прыгожых краявідаў можна яшчэ ярчэй адчуць зімовы подых, пабачыць унікальныя выявы птушак і звяроў.

Гэта ўжо не першая выстава Сяргей Плыткевіча ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, некалькі гадоў таму яго працы дэманстраваліся ў галерэі “Панарама”. 

Cяргей Міхайлавіч Плыткевіч – дырэктар Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў”, заснавальнік і дырэктар выдавецтва “Рыфтур”, стваральнік сайта “Планета Беларусь”.   Яго называюць “адным з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне турызму”, “мэтрам беларускай фатаграфіі” і “жывым класікам фотаанімалістыкі”.

Выпускнікі журфака БДУ ганарацца сваім таленавітым аднакурснікам, які шчыра любіць нашу краіну, здымае цудоўную некранутую прыроду, заахвочвае да турыстычных вандровак, да заплываў на байдарках і пешых паходаў. Не ведаючы стомы, ён  кожны тыдзень адпраўляецца ў дарогу, падымаецца на квадракоптары, каб узяць у аб’ектыў рачулкі, выспы, птушак і звяроў.

Ён бачыць Беларусь з Вышыні такой, якой яе стварыў і бачыць Бог.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас