Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Перамога беларускай культурнай дыпламатыі

Перамога беларускай культурнай дыпламатыі

29 снежня 2021, 00:05 Культура 15
Перамога беларускай культурнай дыпламатыі

На 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы было прынята рашэнне пра ўнясенне 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Галоўная бібліятэка краіны адзначыць 100 гадоў з дня заснавання 15 верасня 2022 года. Рашэнне аб унясенні юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА.

Уваходжанне ў каляндар ЮНЕСКА пацвярджае значны ўклад бібліятэкі ў развіццё сусветнай культуры, папулярызацыю дзейнасці арганізацыі. Такое супрацоўніцтва спрыяе інтэграцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сусветную бібліятэчную супольнасць і дазволіць пашырыць дзейнасць па захаванні і выкарыстанні нацыянальнага культурнага здабытку.

Усяго ў каляндар мерапрыемстваў на наступныя два гады (2022-2023) увайшлі 67 найбольш важных падзей з усяго свету. Сярод іх 500-годдзе кругасветнага падарожжа Фернана Магелана, 550-годдзе Мікалая Каперніка, 700-годдзе Вільні, 150-годдзе Фёдара Шаляпіна і Сяргея Рахманінава, 100-годдзе Юрыя Лотмана і Марыі Калас. Тое, што ў гэты пералік трапіла прапанова ад Беларусі, з’яўляецца выключна важным дасягненнем.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас