Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Кааліцыйны ўрад Германіі спрабуе вызначыцца з пазіцыяй адносна газаправода “Паўночны струмень – 2”

Навіны Германіі. Кааліцыйны ўрад Германіі спрабуе вызначыцца з пазіцыяй адносна газаправода “Паўночны струмень – 2”

28 снежня 2021, 12:47 У свеце 22
Навіны Германіі. Кааліцыйны ўрад Германіі спрабуе вызначыцца з пазіцыяй адносна газаправода “Паўночны струмень – 2”

Канцлер ФРГ Олаф Шольц выказаўся супраць увязкі дазволу на эксплуатацыю газаправода “Паўночны струмень-2” з высілкамі па дээскалацыі ўкраінскага крызісу.

– “Паўночны струмень – 2” – гэта праект прыватнага сектара, які знаходзіцца ў стадыі поўнай гатоўнасці (да эксплуатацыі) газаправода, – сказаў Шольц на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам па выніках саміту ЕС.

На пытанне, наколькі “Паўночны струмень-2” адпавядае крытэрам еўрапейскага энергетычнага заканадаўства, Шольц адказаў:

– Улады Германіі прымуць рашэнне (па гэтым пытанні) зусім апалітычна, – дадаўшы, што магчымыя дзеянні па забеспячэнні бяспекі меж Украіны – “іншае пытанне”.

Раней, у чацвер нямецкі рэгулятар зрабіў заяву па “Паўночным струмені – 2”, паведаміўшы, што прыняцце рашэння па праекце адкладзена.

Па дадзеных агенцтва Bloomberg, рашэнне па газаправодзе “Паўночны струмень – 2” сапраўды не будзе прынята ў першай палове 2022 года. Кіраўнік нямецкага рэгулятара Ёхен Хоман растлумачыў, што працэдура працягнецца толькі пасля таго, калі ведамству прадставяць адпаведныя дакументы.

– У нас іх няма на руках, – падкрэсліў кіраўнік BNA, дадаўшы, што пасля нямецкага рэгулятара пытанне разгледзіць Еўракамісія.

Нагадаем, будаўніцтва “Паўночнага струменя – 2” завяршылася яшчэ ў верасні бягучага года. 16 лістапада стала вядома, што Федэральнае сеткавае агенцтва ФРГ прыпыніла сертыфікацыю праекта.

Па словах нямецкага рэгулятара, да разгляду пытання можна будзе вярнуцца толькі пасля таго, як прыналежная “Газпраму” швейцарская кампанія Nord Stream 2 AG будзе арганізавана ў юрыдычнай форме ў адпаведнасці з заканадаўствам Германіі ў якасці незалежнага газатранспартнага аператара.

Пасля падачы новага пакета дакументаў BNA паабяцала аднавіць працэс сертыфікацыі і прыняць рашэнне да 8 студзеня 2022 года, пасля чаго яго яшчэ два месяцы будзе разглядаць Еўракамісія, якая мае права падоўжыць тэрмін да 8 траўня 2022 года.

 

Віцэ-канцлер, міністр па справах эканомікі і абароны клімату ФРГ Роберт Хабек лічыць, што праект “Паўночны струмень – 2” быў геапалітычнай памылкай Германіі. З такім сцвярджэннем ён выступіў у апублікаваным у суботу інтэрв’ю газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung.

– “Паўночны струмень – 2″ быў памылкай з геапалітычнага пункта гледжання. Усе еўрапейскія краіны, акрамя Германіі і Аўстрыі, былі заўсёды супраць яго, – заявіў Хабек. – “Зараз жа трубаправод пабудаваны. Няяснае пытанне, ці зможа ён пачаць працу. Па гэтым пытанні трэба прымаць рашэнне ў адпаведнасці з еўрапейскім і нацыянальным заканадаўствам, – сказаў ён.

Хабек нагадаў, што трубаправод павінен адпавядць правілу так званага анбандлінгу (unbundling), ці падзелу кампаній. Яго сэнс заключаецца ў тым, што кампаніі, якія займаюцца здабычай рэсурсаў, не маюць права іх транспартаваць – для гэтых двух працэсаў патрэбны розныя фірмы.

– Гэтая ўмова не выканана, – сцвярджаў міністр. – Пры старым урадзе ФРГ аказваўся вялікі палітычны ціск у пытанні дазволу “Паўночнага струменя – 2”, і, нягледзячы на гэта, ён не ўведзены ў эксплуатацыю, – заўважыў віцэ-канцлер.

Хабек таксама прыгразіў Маскве цвёрдымі наступствамі ў выпадку ваеннага канфлікту паміж Расіяй і Украінай і дапусціў магчымасць таго, што пры такім развіцці сітуацыі “Паўночны струмень – 2” не будзе запушчаны.

– Федэральнае сеткавае агенцтва прымае рашэнні на аснове заканадаўства. Іншае пытанне, што адбудзецца, калі Расія зноў парушыць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і сітуацыя абвострыцца. Любая новая ваенная агрэсія не можа застацца без цвёрдых наступстваў. Тут не можа быць забарон у плане абдумвання [тых ці іншых мер], – сказаў Хабек, адказваючы на пытанне, ці могуць праваліцца планы па запуску трубаправода “Паўночны струмень – 2”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4722
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас