Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэканструявана бібліятэка Максіма Багдановіча

Рэканструявана бібліятэка Максіма Багдановіча

22 снежня 2021, 07:37 Культура 4
Рэканструявана бібліятэка Максіма Багдановіча

Вядома, што ў бацькі нацыянальнага класіка, Адама Ягоравіча Багдановіча, была адна з лепшых яраслаўскіх прыватных бібліятэк. А якія кнігі збіраў сам паэт, якія газеты і часопісы ён выпісваў? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць літаратурныя даследчыкі і музейныя рупліўцы. Яны рэканструявалі кнігазбор Максіма Багдановіча на аснове кніжнай спадчыны, якая захавалася ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі.

Да 130-годдзя з дня нараджэння нязгаснай зоркі беларускай паэзіі падрыхтавана сумесная выстава, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай і Музеем гісторыі беларускай літаратуры, яго філіялам – Літаратурным музеем М. Багдановіча.

7 снежня на адкрыцці выставы выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, загадчык Літаратур-нага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі і літаратуразнавец Мікола Трус. Імпрэзу ўпрыгожылі спевы ўдзельніцы тэатра  “Жывое слова” Алесі Сівохінай.

Выступоўцы падкрэслілі, што “Максім Багдановіч, нацыянальны геній высокага еўрапейскага ўзроўню, здолеў развіць патэнцыял беларускага мастацкага слова, на якім можна ствараць узоры найвышэйшай прыгажосці”.

У экспазіцыі прадстаўлены творы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Ядвігіна Ш, Змітрака Бядулі, выданні, якія выходзілі  ў выдавецтвах С. Пецярбурга, Вільні і Менска на пачатку ХХ стагоддзя, асобнікі  газет “Наша доля”, ” Наша Ніва”, часопіса  “Гоман”.

Адной  з першых даследавала творчасць Максіма Багдановіча бібліёграф Ніна Ватацы, збіралі звесткі пра яго творчасць Алесь Бачыла, Міхась Стральцоў і іншыя пісьменнікі і даследчыкі.

Максім Багдановіч засяваў іскаркі зорак у сэрцах, фарміраваў нацыянальную свядомасць, запачаткоўваў беларускую культуралогію, набліжаў сваіх сучаснікаў да сусветных літаратурных скарбаў.

“Аднаго жыцця мала, каб дарасці да разумення Максіма Багдановіча, – пісаў народны паэт Рыгор Барадулін. – Да разумення ягонай унікальнасці, ягонай прастаты і крынічнай пранікнёнасці. Гэта ён першы ў нашай паэзіі прысягнуў чыстай красе велічнага і вечнага пачуцця. Зорамі словаў на старонках нябёсаў занатавана запаветнае, незямное сваёй зямной панавітасцю”.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0933
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3227
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2327
Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
Грамадства

Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

19 студзеня 2021, 10:3524
Далучайцеся да нас