Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Іван Буднік. Эстафета нашых каштоўнасцяў

Іван Буднік. Эстафета нашых каштоўнасцяў

22 снежня 2021, 07:29 Культура 1
Іван Буднік. Эстафета нашых каштоўнасцяў

Прайшлі два гады з перазахавання ў Вільні гераічных паўстанцаў 1863 г. Ідэі свабоды і незалежнасці краіны, за якія змагаліся яны, знайшлі прадаўжэнне ў дзейнасці айцоў-стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, змагароў за беларускую мову з Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, хаця іх раздзяляюць эпохі і дзесяцігоддзі. Яднае ж іх адданасць беларушчыне – свабодзе і незалежнасці краіны, самабытнасці народа, яго мове, культуры, гісторыі. Гэтую своеасаблівую эстафету служэння беларускай справе мне хочацца выказаць наступнымі вершамі.       

 

І

 

Апошні шлях

 

Замардаваных герояў

Царскай нялюдскай  ардою

Вольная Вільня шукала,

З гонарам сёння вітала.

Душы іх, нібы анёлы,

Ў неба ўзляцелі з касцёла.

 

Выйшлі вы з храма, з амбона

Пад развітальныя звоны

З гонарам, воінскім крокам,

Людным бясконцым патокам

Непераможнай калонай

Да Вострабрамскай іконы.

 

Боская маці вітала

І дабраўслаўляла,

У неба ўказала дарогу –

У вечнасць, на Росы, да Бога.

 

Беларусь, Польшча і Літва

Вас праводзілі малітвай.

Костусь з далёкае далі,

З вісельні слаў запавет:

– Каб незалежнасць не здалі,

Бо ў свеце знікне наш след! 

 

Вяртанне 

 

Вас таемна схавалі ў зямлі

Як найдалей ад вока людскога,

Каб не зналі пра вас, не знайшлі,

Не раскрылі зладзейства такога.

Ні крыжа, ні грудочка зямлі,

Да якіх мы маглі б прытуліцца.

Тут быльнёг, пустазелле цвілі,

І няведама, дзе памаліцца.

 

Як магілы тыран ні таптаў,

Але памяць паўстанцаў жывая.

Іх вятранне Ўсявышні вітаў,

Бо іх справа і сёння святая.

 

Сёння дух ваш нязломны ідзе

З намі за незалежнасць змагацца,

Каб не гніць у Масковіі дзе,

Старажытнай дзяржавай застацца.

 

І І  

 

25 сакавіка

 

Васямнаццаты год.

Сакавіцкаю раніцай

Незалежнасці сонца ўзышло,

Вы змагаліся, верылі, што гэта станецца,

Што да нас яго прыйдзе святло.

 

І рассеяўся змрок векавой акупацыі.

Кайданы свае скінуўшы ў друз,

Устаючы з калень, старажытная нацыя

Абвясціла: “Жыве Беларусь!”

 

Славім подзвіг айцоў “БНР”, як салдатаў,

Хто тады ў сакавіцкія дні

Разламаў над краінай імперскія краты,

Незалежнасць пранёс праз агні,

Хто жыццём прамяністым, крылатым

Беларусь на змаганне натхніў.

 

Заснавальнікі

 

Вы шчыльнымі выйшлі радамі

У ваш растрывожаны век

У край, што ляжаў перад вамі

У соннай дрымоце спрадвек.

 

Язэпы, Алесі і Янкі,

Антон, і Вацлаў, і Макар,

У край вы прыйшлі спазаранку,

Яго паднялі з мулкіх нар.

 

Абуджаны светлаю марай

Аб вольнасці роднай зямлі,

Вы смела і самаахвярна

Да волі яе павялі.

Паходняй гараць ідэалы,

Што вас на змаганне ўзнялі.

Яны, як гранітныя скалы,

Дзяржаве ў падмурак ляглі.

 

Задумы, і планы, і справы

Вам здзейсніць усё ж не далі.

Іх для паўстаючай дзяржавы

Ў спадчыну нам аддалі.

 

І І І

 

Рыцар радзімага слова

 

Паўлу Сцяцко

 

Ён з вёскі нязнанай старонкі Зяльвянскай

Пайшоў у няведамы свет

І нёс толькі мову з хаціны сялянскай,

Што ў сэрцы пакінула след.

 

Яго параднёнасць з вясковай гаворкай

Ад матчыных песень ішла,

Яго па жыцці, як  надзейная зорка,

У свет, у навуку вяла.

 

Як рупны садоўнік у садзе забытым

Аблашчыць галінкі ўсе,

Якія дзічкамі ці мохам абжыты,

Каб сад расквітнеў у красе, –

 

Так ён, нібы рыцар радзімага слова,

Змагаўся за існасць яго,

Каб мова паўстала надзейнай асновай

Народнага дома свайго.

 

Спадвечныя словы бацькоўскае мовы,

Чужы дзе прыстаў элемент,

Ён чысціў настойліва і адмыслова,

Каб ззялі, нібы дыямент.  

 

Красу, чысціню мілагучнаму слову

Ягоная праца нясла,

І родная мова ў Сусвеце суровым

Пачэсны пасад заняла…

 

І свеціцца годнасцю твар і спакоем,

Што зроблена многа ў жыцці.

Сышоў, нам пакінуў наказ свой і мроі:

На плаху за мову ісці.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0931
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3228
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2327
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5824
Далучайцеся да нас