Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пераемнасць традыцый і маральных запаветаў

Пераемнасць традыцый і маральных запаветаў

7 снежня 2021, 19:54 ТБМ 29
Пераемнасць традыцый і маральных запаветаў

Пасля сустрэчы з сябрамі на сядзібе ТБМ мы наведалі аднаго са старэйшых беларускіх пісьменнікаў, аўтара гістарычных раманаў, былога рэдактара газеты “Наша слова” Эрнеста Васільевіча Ялугіна з нагоды яго 85-годдзя.

Спадар Эрнест трымаецца бадзёра, працягвае займацца літаратурнай дзейнасцю. Мы перагарталі старонкі яго твораў “Мсціслаўцаў посах”, “Без эпітафіі”, “Перад патопам”, “Алжырская пастка” і іншых. Двойчы Э. Ялугін пабываў у Алжыры. Так з’явіўся раман   “Астравы”, аповесць “Год-другі ў Алжыры”. Старшыня студэнцкага зямляцтва з гэтай краіны прызнаў вялікае падабенства апісанага да мясцовых рэаліяў.

Эрнест Васільевіч пазнаёміў з матэрыяламі са свайго архіва, сямейнымі фотаздымкамі.

Яго жонка Джэма Ялугіна калісьці працавала на радыё, з гэтай прычыны некалькі тыдняў таму была падрыхтавана перадача на радыёхвалях, прысвечаная яго юбілею.

У вёсцы Асінаўка, дзе нарадзіўся пісьменнік і драматург, у яго гонар названа вуліца.

За прайшоўшы год Э. Ялугін напісаў гістарычную аповесць, у якой ён разважаў пра лёс Майсея, Ісуса Навіна і габрэйскага народа паводле кнігі Другазаконня са Старога Запавету.

– Будучыня беларусаў залежыць ад таго, наколькі яны назапасяць маральных сіл, каб зрабіць перамены ў бок лепшага, і калі яны правільна выкарыстаюць прыродныя сілы і час, дадзены ім, – лічыць пісьменнік.

Сябры ТБМ праз тэлефон і ў сацыяльных сетках выказалі спадару Эрнесту словы ўдзячнасці за яго кнігі і пажаданні моцнага здароўя.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4920
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4220
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас