Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі

Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі

7 снежня 2021, 19:38 Культура 300
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі

27 лістапада 2021 года памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі. Яму было 67 год.

Мікола Міхайлавіч Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна, Гомельскай вобласці.

Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977). Працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” (1977-1983), старэйшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1983-2002). У 2002-2014 гадах – галоўны рэдактар часопіса “Полымя”.

Першы зборнік вершаў “Абеліск у жыце” выйшаў у свет у 1980 годзе. Выдаў кнігі паэзіі “Мой дзень зямны” (1985), “Ружа вятроў” (1987), “Горкі вырай” (1988), “Шлях чалавечы” (1989), “Палескі смутак” (1991), “Блаславенне” (1991), “Чаканне сонца” (1994), “Бабчын. Кніга жыцця.” (1996), “Бабчин. Книга жизни” (1997) і іншыя. Для дзяцей – вершы “Няправільныя санкі” (1991).

Шмат часу аддаваў перакладам паэзіі народаў свету. Сярод іх кніга паэзіі казахскага асветніка, першапраходца на ніве прыгожага пісьменства Абая “Стэпавы прастор”. У 2012-м паэт выдаў анталогію “Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая”, затым пабачыла свет анталогія “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: 100 паэтаў Кітая ХХ стагоддзя”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года.

Узнагароды: прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1986); Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998); спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры,

Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2019).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас