Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Роздум над раманамі і аповесцямі Міхася Зарэцкага

Роздум над раманамі і аповесцямі Міхася Зарэцкага

1 снежня 2021, 21:43 Культура 148
Роздум  над раманамі і аповесцямі Міхася Зарэцкага

Паглыбіцца ва ўнутраны свет Міхася Зарэцкага з нагоды 120-годдзя з дня яго народзінаў, перагартаць старонкі яго кніг, пазнаёміцца з даследчыкамі яго творчасці стала магчымым падчас круглага стала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У падзеі ўзялі ўдзел выкладчыкі ВНУ, пісьменнікі, працаўнікі архіваў і бібліятэк: доктар філалагічных навук, прафесар Алена Белая з Баранавіцкага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Ігар Шаладонаў, літаратуразнавец і паэт Віктар Жыбуль, мастак і выдавец, дырэктар выдавецтва “Галіафы” Зміцер Вішнёў.

У цэнтры ўвагі быў лёс творцы і яго сям’і, яго погляды і мастацка-эстэтычная канцэпцыя. Як пісьменнік, які атрымаў духоўную адукацыю, зашыфраваў на старонках кніг сімвалы і спасылкі да духоўных прац, разважала ў сваім паведамленні “Адметнасць паэтыкі тайнапісу ў творах Міхася Зарэцкага” прафесар Алена Белая.

Дыскусія была цікавай дзякуючы выступленням арганізатараў і ўдзельнікаў праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага100-годдзю “Маладняка” Таццяны Анатольеўны Лаўрык і Юліі Амосавай. Усіх заахвочваў звярнуцца да спадчыны яркай асобы ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, якім быў  Міхась Зарэцкі, спадар Алесь Суша.

На выставе былі прадстаўлены выданні Міхася Зарэцкага – раман “Вязьмо”, апавяданні “Пела вясна”, “Сцежкі-дарожкі”, “У віры жыцця”. Можна было пазнаёміцца з працамі літаратурных даследчыкаў Міхася Мушынскага і  Анатоля Майсеенкі, прысвечанымі Міхасю Зарэцкаму.

Пра папулярызацыю творчасці М. Зарэцкага распавяла прадстаўніца Шклоўскай раённай бібліятэкі Марына Цімашэнка. Пасля пэўнага гістарычнага перапынку школьнікі цяпер вывучаюць яго творчасць ў 10-тым класе і адкрываюць яго для сябе.

У працы круглага стала, прысвечанага 120-годдзю Міхася Зарэцкага, прыняла ўдзел дачка літаратурнага даследчыка Анатоля Фядосавіча Майсеенкі Алена Майсеенка.

– Мой бацька, выкладчык Мінскага інстытута культуры ( БДУКiМ) быў адным з першых у савецкія часы, хто пачаў вывучаць творчасць Міхася Зарэцкага.

У тыя часы панаваў сацыялістычны рэалізм і светапогляд,  і мала хто адважваўся займацца рэпрэсаванымі пісьменнікамі. Бацька сустракаўся з жонкай пісьменніка Марыяй Касянковай. 

У 1971 годзе Анатоль Фядосавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і пазней выдаў кнігу пра літаратара “Міхась Зарэцкі. Станаўленне таленту” (1978). У сваёй манаграфіі ён заўважаў метафарычнасць і рытміку аўтарскай мовы Міхася Зарэцкага, якая была вельмі эмацыянальнай, поўнай рамантычна-ўзнёслага лірызму, багатай інверсіямі, увасабленнямі і сімволікай. Адзначаў блізкасць яго прозы да твораў К. Чорнага, Ц. Гартнага, Я. Коласа і М. Чарота.

У нашай сям’і мы сабралі вершы нашага бацькі і выдалі іх асобным зборнікам пад назвай “Роздум”.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас