Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліфты новага пакалення “размаўляюць па-беларуску”. Такія ўжо ўсталёўваюць у Лідзе

Ліфты новага пакалення “размаўляюць па-беларуску”. Такія ўжо ўсталёўваюць у Лідзе

1 снежня 2021, 07:59 Мова 11
Ліфты новага пакалення “размаўляюць  па-беларуску”. Такія ўжо ўсталёўваюць у Лідзе

Вестка пра тое, што ў першым і другім пад’ездах дома № 79 па вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе будуць мяняць ліфты, не вельмі ўзрадавала іх жыхароў: вертыкальны сродак перамяшчэння працаваць не будзе і пра адсутнасць камфортнай дастаўкі да кватэры давядзецца толькі марыць. Хоць гэта дзевяціпавярховік!

З нязручнасцямі давялося змірыцца. Работы доўжыліся больш за месяц, але зараз ужо ўсё ззаду. Надоечы ліфт запрацаваў, і новыя кабіны паслухмяна дастаўляюць пасажыраў на зададзеную вышыню. Кабіны сучасныя, вытворчасці “Магілёўліфтмаша”, абсталяваны відэакамерамі, а таксама сістэмай “фоташторы” – сістэмай абароны ад зашчамлення, дзякуючы якой пры наяўнасці ў праёме пабочнага прадмета дзверы застаюцца адкрытымі. У машынах новага пакалення ўсталяваны датчыкі нагрузкі, якія аўтаматычна ўзважваюць пасажыраў, і ў выпадку перавышэння грузападымальнасці ліфт не кранецца з месца. А яшчэ сучасныя кабіны “гавораць” па-беларуску, аб’яўляючы жыхарам і іх гасцям паверх дастаўкі.

– Тэрмін эксплуатацыі новага ліфтавага абста-лявання павялічаны і складае цяпер не 25 гадоў, як было раней, а 30 гадоў, – адзначае начальнік Лідскага ўчастка ААТ “Гродналіфт” Андрэй Велькашынскі. – Гэта дасягнута дзякуючы таму, што пачатак руху і прыпынак робяцца ў рэжыме тармажэння, адчыняюцца і зачыняюцца дзверы кабін таксама плаўна. Дадзеныя нюансы не толькі спрыяюць асцярожнай эксплуатацыі абсталявання, але і робяць рух пасажыраў больш бяспечным. Хуткасць жа руху ліфтавага абсталявання засталася ранейшай – 1 метр у секунду, так што прэтэнзіі жыхароў, што кабіны новага пакалення значна марудлівейшыя, не зусім абгрунтаваныя.

Трэба сказаць, што замена ліфтавага абсталявання – мерапрыемства не з танных. Адна кабіна каштуе парадку 40 тысяч беларускіх рублёў. Дэмантаж, мантаж і наладка абсталявання – яшчэ 15-20 тысяч. І тым не менш за 2016-2020 гады толькі ў Лідзе ў рамках падпраграмы “Бяспечны ліфт”, якая ўваходзіць у Дзяржаўную праграму “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, было заменена 70 ліфтаў жылога фонду.

Заўважым, што Лідскі ўчастак ААТ “Гродналіфт” абслугоўвае шэсць раёнаў Гарадзенскай вобласці. Толькі ў нашым горадзе гэта амаль 350 ліфтаў. Геаграфічна тэрыторыя пралягае ад Мірскага замка (які, дарэчы, таксама абсталяваны вертыкальным пад’ёмна-транспартным прыстасаваннем) да мяжы з Літвой. І гэта не толькі жылы фонд, але і розныя адміністрацыйныя будынкі, лякарні, санаторыі. Пры гэтым варта ўлічыць, што колькасць абслугоўваных Лідскім участкам ААТ “Гродналіфт” грузапад’ёмных машын з кожным годам расце. Так, шэсць новых машын былі ўсталяваны, а зараз знаходзяцца на абслугоўванні дадзенай арганізацыі ў мікрараёне Поўнач г. Ліды, які яшчэ будуецца .

На наступны год у Лідзе запланавана замена яшчэ сямі ліфтаў, якія адслужылі 25-гадовы тэрмін службы.

Лілея Лапшына,

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0020
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4916
Далучайцеся да нас