Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Светлай памяці Мечыслава Часноўскага

Светлай памяці Мечыслава Часноўскага

17 лістапада 2021, 18:55 Грамадства 18
Светлай памяці Мечыслава  Часноўскага

17 кастрычніка 2021 года не стала  Мечыслава Эдвардавіча Часноўскага,  гісторыка-міжнародніка, дыпламата, які нарадзіўся 18 траўня 1948 года ў в. Коцеўшчына  Валожынскага раёна.  У 1972 годзе скончыў БДУ. У  1975-1993 і з 1996 года выкладаў у БДУ. У 2001 годзе ён стаў доктарам  гістарычных  навук.

У 1993-1996 быў на дыпламатычнай   працы ў Польшчы. У2002-2014 гг. на пасадзе рэктара Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У 2003 г. прысвоена вучонае званне прафесара. Сябра Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі, з’яўляўся членам секцыі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падручніках, членам Агульнага сходу Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Пад кіраўніцтвам М. Э. Часноўскага абаронены тры кандыдацкія дысертацыі. Мае ганаровае званне “Выдатнік адукацыі”, якое прысвоена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 1998 г. Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны (2011 г.).  Аўтар больш за 150 навуковых прац. Даследаваў працэсы сацыялістычных пераўтварэнняў  у заходніх  абласцях Беларусі у 1944-1950 гг. , знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь, польска-беларускія палітычныя адносіны, праблемы стабільнасці у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Спадар Часноўскі актыўна  праводзіў палітыку беларусізацыі на гістфаку БДУ.

 21 кастрычніка пасля пахавальнай святой імшы і абраду развітання са спачылым у Чырвоным Касцёле Менска ён быў пахаваны на могілках каля в. Качына.

Выказваю спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст фрылансер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

17 ліпеня 2026, 06:5714
Далучайцеся да нас