Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цуду на Свіслачы не адбылося ТБМ ліквідавалі

Цуду на Свіслачы не адбылося ТБМ ліквідавалі

16 лістапада 2021, 08:08 ТБМ 23
Цуду на Свіслачы не адбылося ТБМ ліквідавалі

Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на паседжанні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменьнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ – грандыёзны нацыянальны чын у абарону беларускай мовы, беларускай нацыі, беларускай дзяржавы, які доўжыўся больш за 30 гадоў. На рахунку сяброў ТБМ – мільёны тэкстаў, якія ляжаць у фундаменце нашай нацыянальнай ментальнасці, на рахунку ТБМ – тысячы ініцыятыў, якія змянілі твар нашай краіны і шмат-шмат чаго іншага.

– Наша сумленне чыстае, мы зрабілі ўсё, што было ў нашых сілах. І ад роднай мовы адмаўляцца мы не збіраемся, – напісала ў фэйсбуку старшыня ТБМ Алена Анісім тады, калі пра паседжанне толькі стала вядома.

Прыгавор Вярхоўнага суда ТБМ на рукі пакуль не атрымала. Але ўжо з 5 лістапада Сакратарыят ТБМ закрыў Установу інфармацыі “Выдавецкі дом ТБМ”. Следам будуць закрывацца газеты “Наша слова” і “Новы час”. Закрываецца часопіс “Лідскі летапісец”. Ужо няма каму выдаваць “Нясвіжскія каеты” і шэсць літаратурных альманахаў. Не вядома да канца, ці гэты нумар “Нашага слова” дойдзе да чытачоў.

Што будзем рабіць? Будзем памятаць, што беларускую мову без нас ніхто не абароніць, без кожнага з нас.

Нас чакае вялікі пералом у нашай дзейнасці.

Перш-наперш Таварыства мае запазычанасць у больш як 2 тысячы рублёў за арэнду сядзібы. Гэтую запазычанасць трэба выплаціць. Трэба эвакуяваць сядзібу, прынамсі, вывезці дакументацыю, архівы. Трэба прыдумаць, што рабіць з мэбляю.

Трэба не дапусціць паняверкі і “песняў жальбы”. ТБМ закрылі, аўтаматычна закрыліся абласныя, раённыя і гарадскія арганізацыі і суполкі. Але пакуль не закрылі ўсіх, хто размаўляе па-беларуску, не закрылі тых, хто любіць беларускую мову, не закрылі і саму мову.

Будзе цяжэй, будзе вельмі цяжка, але ход цывілізацыі не адмяніць. Унітарная беларуская дзяржава не абыдзецца без беларускай мовы. Таму, шаноўныя сябры, сачыце за інфармацыяй. Будзе ісці перагрупоўка сілаў, і Беларусь чакае кожнага з нас у шэрагі сваіх абаронцаў.

Станіслаў Суднік.   

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3117
Далучайцеся да нас