Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міхась Чарот – на канверце

Міхась Чарот – на канверце

11 лістапада 2021, 21:27 Культура 50
Міхась Чарот – на канверце

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” выпусціла ў абарачэнне маркірованы канверт, прысвечаны Міхасю Чароту (Кудзельку, 1896-1938) – беларускаму паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, грамадскаму і культурнаму дзеячу. Выданне канверта прымеркавана да 125 годдзя пісьменніка, юбілей якога будзе адзначацца 7 лістапада.Канверт выйшаў 10-тысячным накладам. Яго падрыхтавала мастачка Святлана Цырулік. На канверце, акрамя вокладак кніг паэта і яго партрэта, мастачка змясціла паэтычныя словы:

Кінь саромецца мовы сваёй,

Зваць сябе беларусам пачні,

Папрацуй над сялібай сваёй,

А пасля з ціхатой адпачні!..

Гэта ўжо другі канверт, прысвечаны Міхасю Чароту. Першы быў выдадзены “Белпоштай” у 1996 годзе. Яго аўтарам з’яўляўся мастак Віктар Сташчанюк.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас