Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сябры павіншавалі Сяргея Трафімчыка з юбілеем

Сябры павіншавалі Сяргея Трафімчыка з юбілеем

13 кастрычніка 2021, 20:22 ТБМ 59
Сябры павіншавалі Сяргея Трафімчыка  з юбілеем

У суботу, 2 кастрычніка, намесніку старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ, сябру Гарадзенскай абласной рады ТБМ, грамадскаму актывісту і проста выдатнаму чалавеку з Лідчыны Сяргею Трафімчыку споўнілася 50 гадоў з дня нараджэння. Павіншаваць Сяргея з юбілеем прыехалі яго сябры з Ліды, Дзятлава, Гародні, Слоніма і іншых гарадоў Беларусі. А тыя, хто не змог завітаць на юбілейнае застолле, даслалі юбіляру свае відэавіншаванні. Сяргей Трафімчык родам з Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Але большую частку свайго жыцця пражыў на Лідчыне. Спачатку – у Бярозаўцы, а цяпер – у Беліцы.

На юбілейную вечарыну да Сяргея Трафімчыка і яго сям’і завіталі барды Сяргей Чарняк з Ліды і Віктар Шалкевіч з Гародні, паэты Сяргей Чыгрын і Мікола Канановіч са Слоніма, краязнавец з Дзятлава Валерый Петрыкевіч і шмат-шмат яшчэ яго сяброў і аднадумцаў. У гэты вечар гучалі вершы, песні, пажаданні і, вядома ж, гумар.

Лідскія сябры ТБМ далучаюцца да ўсіх віншаванняў і жадаюць Сяргею Трафімчыку добрага настрою, здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця.

Аксана Шпак,

Лідскі раён.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас