Home
Выданні

Займальная кніга

Займальная  кніга

У сталічнай кнігарні набыў літаратурна-мастацкае выданне “Донжуанскі спіс Уладзіміра Караткевіча”. Аўтарам  гэтага цікавага літаратуразнаўчага даследавання з’яўляецца журналіст, літаратуразнавец, тэатральны крытык  Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч. Кніга пабачыла свет у выдавецкім доме “Звязда”. Наклад выдання 1100 асобнікаў. Кніга расказвае пра тое, каму быў прысвечаны зборнік Уладзіміра Караткевіча “Матчына душа”, а таксама адказвае на пытанне: “Ці існаваў працяг культавага рамана “Каласы пад сярпом тваім” ?”.

Аўтар наўмысна адмовіўся ад акадэмізму, каб пашырыць кола патэнцыяльных чытачоў. Выданне адрасуецца ўсім,хто цікавіцца беларускай літаратурай, легендарнай пастац-цю класіка беларускай літаратуры  і ўплывам жанчын на творчасць пісьменнікаў. Кніга яшчэ ёсць у продажы. Усім чытачам нашага выдання раю яго набыць.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст-фрылансер.

 

 

Previous article Асвячэнне мемарыяла Ванды Ромар
Next article Шануйма і ведайма куточкі нашай Айчыны!

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202415