Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя Магілёўшчыны На радзіму паэта Паўла Пруднікава

Гісторыя Магілёўшчыны На радзіму паэта Паўла Пруднікава

6 кастрычніка 2021, 23:01 Спорт 1
Гісторыя Магілёўшчыны На радзіму паэта Паўла Пруднікава

У пачатку верасня з сябрам Арцёмам Яроменка на легкавіку паехалі на ўсход Магілёўшчыны па нязведаных старонках з мэтай абавязкова завітаць у мястэчка Стары Дзедзін, што ў Клімавіцкім раёне. Справа ў тым, што менавіта тут нарадзіліся вядомыя беларускія пісьменнікі Алесь і Павел Пруднікавы. А сёлета яшчэ і юбілейны год у Паўла Пруднікава. У спадзеве адшукаць нешта цікавае, звязанае са знакамітымі творцамі,  мы рушылі па маршруце: Магілёў – Стары Дзедзін – Мілаславічы – Клімавічы.

Па трасе Крычаў – Раслаўль, недзе кіламетраў 25,  і паварот налева, на Стары Дзедзін. Мястэчка знаходзіцца на прыгожай рачулцы Асцёр, якую  мы  праехалі і адразу спыніліся за мастом, каб паглядзець краявіды. Пры ўездзе ў вёску,  каля дарогі стаіць памятны знак, на якім паведамляецца наступнае: “Памятный знак д. Старый Дедин один из древнейших кладов монет Беларуси между 980 – 985 г.г.” Справа ў тым, што менавіту тут у 1926 годзе знайшлі значны манетны скарб.

Далей мы паехалі па мястэчку ў пошуках артэфактаў. Зайшлі ў мясцовую краму і папыталі, ці жыве тут яшчэ хто з Пруднікавых. Нам параілі пайсці да бібліятэкі. Аказалася, што Стары Дзедзін – яшчэ досыць значнае паселішча, раз тут ёсць і крама, і нават бібліятэка. У бібліятэцы мы пабачылі цікавую выставу, прысвечаную юбілею Паўла Пруднікава ,і нам падказалі, дзе знаходзіцца хата пісьменніка, якая яшчэ захавалася да нашага часу. Дарэчы, на выставе мы пабачылі некалькі кніг з уласным подпісам П. Пруднікава.

На вуліцы недалёка за бібліятэкай мы адшукалі занядбаную хату пісьменніка. Усё вакол ужо зарасло: і каля хаты і ў двары. Калі зайшлі ў будынак, бо тут няма ні дзвярэй, ні акон, і можа заходзіць любы, пабачылі, што ўсё разрабавана марадзёрамі і многія рэчы раскіданы па падлозе. Але сярод смецця мы знайшлі лісты і фота роднай сястры Паўла Пруднікава Марыі Іванаўны. Сабралі канверты і фота, каб гэта ўсё перадаць у музей. Вельмі, канешне, шкада, што родны дом пісьменніка знаходзіцца ў такім стане… Як нам паведамілі, сваякі П. Пруднікава зараз жывуць у Менску, і хату ніхто не даглядае. Хаця гэты дом маглі б даглядаць і мясцовыя ўлады, каб ушанаваць вядомага земляка.

Павел Іванавіч Пруднікаў нарадзіўся 14 ліпеня 1911 года ў сялянскай  сям’і. Стрыечны брат паэта Алеся Пруднікава. Вучыўся ў суседняй вёсцы Мілаславічы. Навучанне ў школе праходзіла на беларускай мове ў часы беларусізацыі, калі  Клімавіцкі раён быў у складзе Калінінскай акругі. Яшчэ ў школе П. Пруднікаў пачаў пісаць вершы, якія дасылаў у газеты і часопісы. Калі летам 1926 года быў знойдзены скарб, 204 старажытныя манеты, у Старым Дзедзіне, то П. Пруднікаў разам з братам Алесем напісаў пра гэтую падзею артыкул у газету “Беларуская вёска”. Пасля школы П. Пруднікаў працаваў і вучыўся ў многіх мясцінах: на Данбасе, у Магілёве на будаўніцтве шаўковай фабрыкі, у Менску і Ленінградзе. Зведаў у часы сталінізму арышт і быў сасланы. Пасля рэабілітацыі вярнуўся на Беларусь і аднавіў сваю творчую дзейнасць.

Пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. Напісаў таксама цікавыя ўспаміны. Павел Пруднікаў прысвяціў свайму роднаму Старому Дзедзіну наступныя радкі:

“Ты, як віцязь, стаіш на ўзбярэжжы Астра

З маладою, юнацкай усмешкай.

Пільна слухаеш гоман і хваляў, і траў,

І птушыны канцэрт на узлеску.”

 

Стары Дзедзін – цікавае прыгожае мястэчка. І побач багата непаўторных мясцін, куды абавязкова яшчэ завітаем усёй грамадою з ТБМ-аўцамі горада Магілёва, каб ушанаваць нашых вядомых творцаў.

       (Працяг будзе.)

Алег Дзьячкоў.

Магілёў. Верасень 2011 г.

 

Фота да артыкула:

  1. Рака Асцёр. 2. Памятны знак, прысвечаны скарбу. 3. Хата П. Пруднікава.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2923
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
80 гадоў Міколу Чарняўскаму
Культура

80 гадоў Міколу Чарняўскаму

25 студзеня 2023, 11:0617
Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча
Грамадства

Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча

13 сакавіка 2019, 09:3717
Далучайцеся да нас