Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Асвячэнне мемарыяла Ванды Ромар

Асвячэнне мемарыяла Ванды Ромар

6 кастрычніка 2021, 23:24 Грамадства 30
Асвячэнне мемарыяла Ванды Ромар

19 верасня адбылося асвячэнне адноўленага мемарыяла ў памяць Ванды Ромар.

 

– Упершыню пра Ванду Ромар (1850 – 1944) я даведаўся ў 1998 годзе, як і пра Фларыяна Даноўскага (1827-1902) ад руплівага краязнаўца Яські Драўніцкага. Тады месца спачыну паўстанца і двойчы катаржаніна было ўжо добра вядомае і кімсьці мясцовым дбайна дагледжанае. Вялася распрацоўка праекта ягонага помніка.

Пра гаспадыню колішняга сядзібнага маёнтка тут ніхто і не цікавіўся. Тым больш, нідзе не існавала нават знаку яе пахавання! Мне думалася, што шукаць тое месца буду на іншых могілках. Аж, не, людзі паказалі сюды, а дзе менавіта, ніхто ўжо не ведаў.

Мінуў год, я паціху рабіў раскарчоўку вакол магілы тытана нашага высокага духу і збіраў пра яго розныя звесткі. Вось тады натрапіўшы на кволага жыхара з в. Каралінава, спадара Дашкевіча, урэшце і пра гэта даведаўся.

Аказалася, гэтае пахаванне ўсяго праз пяць метраў і яшчэ больш задзічала! Набліжаўся час і год вялікага сусветнага юбілею хрысціян. Таму тут усе справы былі спынены, і я мусіў распачаць выраб Крыжа адпаведнага вялікаму юбілею. Такі Знак усім святым Беларусі у 2000 годзе быў усталяваны.

Ягоная распрацоўка і выраб пацягнулі шмат высілкаў і часу, але і шмат чаму, патрэбнаму ў будучым, навучылі .

Адразу была адноўлена праца па ўстаноўцы помніка пані Вандзе. Урэшце ў 2001 г., на Дзень сечы пад Воршай, 8 верасня, той сціплы Знак і быў урачыста асвечаны. Ды, ці лёс ягоны такі, ці нейкія людзі паставіліся да яго бязлітасна.

Дзесьці праз сем год забураная кімсьці сасна ўшчэнт пару-шыла ўсю тую працу. Крыху пабедаваў, сярдуючы на зламысніка, вырашыў: гэта знак таго, што па такой асобе павінен быць больш годны напамінак, ёй адпаведны. Але ўжо новыя перашкоды запаволілі хуткае здзяйсненне жаданай мары. Набываліся неабходныя інструменты, збіралася розная веды, пра яе, і пра помнік, ну і, вядома, сродкі. Нехта адгукнуўся, некага ўгаварыў ці выпрасіў і так “з міру па нітцы”, год праз дзесяць пачала вызначацца вяршыня айзберга. Спарней пачало рэалізавацца ўсё, што раней было непадступным.

На загалоўнай пліце, акра-мя неабходнага тэксту, яшчэ змешчаны фрагмент з санета Адама Міцкевіча  “Багчысарайскаму фантану” ў перакладзе Ірыны Багдановіч:

…Дык дзе ж вы Слава,

            і Магутнасць, і Каханне?

… Знябыліся!

Вада ж крынічыць не прыстане!

 

На адваротным баку – герб Сулістроўскіх “Любіч”. На пры-ступку ніжэй, фрагмент з верша Дануты Бічэль:

… Перамешваецца, супыняецца,

           да Хрыста вяртаецца час…

На гары высокай збяры,

       уздымі, непрытомных, нас…

У пілігрымку, у санктуарый

                                  вечнага лета…

У Божае Валадарства

               з паднявольнага свету!..

 – распавёў гісторыю эпапеі з мемарыялам мастак Алесь Цыркуноў.

Вырабамі з каменю паспрыяў майстар з Вілейкі Віктар Гіль; кавальскай аздобай – чалец маст. суполкі “Пагоня” Юрась Мацко; значную дапамогу па аздобе надольнай пляцоўкі аказала мясцовая парафія з пасёлка Камаі. Значны ўнёсак аказалі і Гелена Ромар – Патыра з Познані; і Наста Цыркунавічанка з Італіі; і Алесь Юркойць з Варнянаў…

Увогуле гэтае адкрыццё і асвячэнне Памятнага знака сталася пралогам да правядзення ў 2022 годзе чарговага юбілею Альфрэда Ромара. Асвячэнне ўсёй гэтай кампазіцыі – 19 верасня, выдалася надта выпрабавальным, як для аблудных духам і смагай самасвядомасці, так і для хілых здароўем. Тыя ж, з прысутных месцічаў, ужо ладнага веку, якія яшчэ памятаюць цяпло рук пані “Ромарыхі”, і юныя, жвавыя як з блізкіх мястэчак, так і з Менска, з неадольным памкненнем да святла Ісціны і красы Боскай, мелі выключную духоўную спатолю.

Напрыканцы нястомны пробашч яшчэ прадставіў усім прысутным спакусную мажлівасць акрапіць душы свае моцаю святога Касцёла. Што і было з глыбокай удзячнасцю ўсімі прынята.

Аўтар чарговай мемарімрэсіі – мастак, чалец мастацкай суполкі Пагоня – Алесь Цыркуноў.

Фактычна ўсё жыццё Ванды Ромар было прывязана да бацькоўскай спадчыны. Тут яна амаль бязвыязна жыла за гаспа-дарскімі і грамадскімі клопатамі. Яе муж, Альфрэд, вярнуўшыся з расейскага палону, рэдка навяртаўся ў Каралінава. Ён і пазней, цалкам быў аддадзены мастацтву. Фундатарскія абавязкі па касцёле ў Камаях і арганізацыя навучання для вясковых дзетак, вымагалі шмат сродкаў і энергіі. Значную дапамогу ў гэты час аказваў сталы сябар сям’і і паплечнік па змагарнай справе Фларыян Даноўскі, які цудам быў выбаўлены з кіпцюроў лютага дэспата.

Мясцовы люд шчыра шанаваў сваю пані, бо штодня бачыў яе ахвярнае жыццё. Таму і ў 1939 годзе, калі тут з’явіліся бальшавікі, сяляне здолелі адстаяць сваю дабрадзейку, хоць ведалі, чым гэта ім пагражае!

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5421
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара
Грамадства

На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара

20 мая 2021, 00:3716
Далучайцеся да нас