Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзятлаўчане ўшанавалі свайго земляка

Дзятлаўчане ўшанавалі свайго земляка

29 верасня 2021, 16:55 ТБМ 11
Дзятлаўчане ўшанавалі свайго земляка

У Дзятлаўскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылася вечарына, прысвечаная 75-годдзю кіраўніка Дзятлаўскай суполкі ТБМ, грамадска-культурнага актывіста, педагога, краязнаўца, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса Валерыя Петрыкевіча. Павіншаваць земляка прыйшлі яго былыя вучні, школьнікі, сябры, бібліятэкары і супрацоўнікі музея.

Адкрыла вечарыну супрацоўніца музея, паэтка і краязнавец Алена Абрамчык, якая прычытала верш юбіляру і выканала некалькі чуллівых песень пад гітару. Шчыра віншавалі Валерыя Петрыкевіча з юбілеем і распавядалі розныя выпадкі з жыцця, прыгадвалі мерапрыемствы, паходы па роднай зямлі з Валерыем Міхайлавічам дырэктар Дзятлаўскага музея Вольга Цюшляева, дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка, краязнавец Фёдар Красюк, дзятлаўскія паэты Раіса Лакіза і Міхаіл Лук’янчык, школьнікі, былыя вучні і калегі. Прыехаў са Слоніма павіншаваць старэйшага сябра і энтузіяста пісьменнік Сяргей Чыгрын.

Да юбілею Валерыя Петрыкевіча ён напісаў верш, а паклаў яго на музыку і выканаў бард з Ліды Сяржук Чарняк. На жаль, у яго завітаць у Дзятлава не атрымалася, таму песню ён даслаў для Радыё Рацыі, каб паслухалі ўсе радыёслухачы.

У гэты вечар цудоўнаму і апантанаму чалавеку з Дзятлава Валерыю Петрыкевічу ўсе зычылі здароўя і натхнення. А сам юбіляр падзякаваў за віншаванні і пажартаваў, што тыдзень адпачне, а пасля зноў будзе займацца краязнаўчымі справамі па ўшанаванні знакамітых людзей Дзятлаўскай зямлі і працай над першай сваёй краязнаўчай кнігай.

Аксана Шпак.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ
ТБМ

ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ

26 чэрвеня 2025, 20:0015
Далучайцеся да нас