Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бібліяноч на Слонімшчыне з прэзентацыяй кнігі пра Міколу Арочку

Бібліяноч на Слонімшчыне з прэзентацыяй кнігі пра Міколу Арочку

29 верасня 2021, 17:04 Культура, ТБМ 66
Бібліяноч на Слонімшчыне з прэзентацыяй кнігі пра Міколу Арочку

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сялявічы” Слонімскага раёна адбылася бібліяноч з прэзентацыяй кнігі Сяргея Чыгрына “Дзяліў трывогу і настрой: Мікола Арочка на фотаздымках”. Перад пачаткам мерапрыемства прысутныя змаглі паглядзець выставу вырабаў з саломы таленавітага мясцовага майстра Валянціны Мароз, фотавыставу Сяргея Клёсава “Краявіды роднага краю”, пазнаёміцца з выставамі літаратуры “Любая Радзіма”, “Наш край на таленты багаты”, “Кнігі ў дар ад пісьменнікаў Слонімшчыны” і летапісам літаратурна-музычнай гасцёўні “Сябрына”.

Вядоўца мерапрыемства Ірына Каранец шчыра вітала прысутных вясковай бібліяночы. Ганаровым госцем свята быў літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык і журналіст Сяргей Чыгрын, які прэзентаваў сваю новую кнігу “Дзяліў трывогу і настрой: Мікола Арочка на фотаздымках”. Сяргей Чыгрын распавёў пра доктара філалагічных навук Міколу Арочку, пра яго выданні і пра тое, што ў фотаздымках пісьменніка адлюстраваны ўвесь яго жыццёвы шлях.

Віншавальныя нумары для ўдзельнікаў мерапрыемства падрыхтавалі работнікі філіяла “Сялявіцкі цэнтр культуры”, а юныя чытачы бібліятэкі Ангеліна Мялешка і Ангеліна Сяркевіч прачыталі вершы на роднай мове. Напрыканцы вечара самыя актыўныя чытачы бібліятэкі атрымалі падарункі і граматы лепшага чытача “За адданасць і любоў да кнігі, чытання ў бібліятэцы”.

Аксана Шпак. Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас