Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СВЕТ БЕЛАРУСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ – СВЕТ АДКРЫЦЦЯЎ І НАТХНЕННЯ

СВЕТ БЕЛАРУСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ – СВЕТ АДКРЫЦЦЯЎ І НАТХНЕННЯ

28 верасня 2021, 22:51 Культура 37
СВЕТ БЕЛАРУСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ –  СВЕТ  АДКРЫЦЦЯЎ І НАТХНЕННЯ

Вядомая нясвіжская мастачка Марына Канавалава нарадзілася  ў горадзе Нарыльску, у сям’і горнага інжынера. Яе маці і бацька – не беларусы. І яна, зразумела ж, таксама.  Па часе  пераехалі на беларускую зямлю. Па-беларуску Марына Пятроўна гаворыць надзвычай  хораша. Наша мова вельмі пасуе яе тэмбру, яе характару і тэмпераменту, льецца спакойна, ціхавата-лагодна, да таго ж выключна выразна, з багаццем слоў,  трапных досціпаў. Прыемна дзіўлюся з усяго, крытыкуючы тых карэнных  жыхароў, што не ўмеюць ці не хочуць на сваёй мове і слоўца прамовіць. А яна: “Я па-беларуску і вершы складала. Тут жа мова  з зямлі прарастае, словы самі сабой прыходзяць на вусны”. Мо таму і творчы псеўданім яе – Марына Мара. І першыя выставы з назвамі “Кветка мара” (наша Папараць-кветка) і “Птушка мара”.

 Марына Пятроўна шмат падарожнічае. Сынкавічы, Багданава, Ружаны…  Слова вандроўка ў яе ці не самае любімае.  Гэтым жніўнем два тыдні жыла і малявала ў Друі, як зазначае, у вельмі спецыфічнай, аўтэнтычнай мясціне, дзе касцёл і манастыр аб’яднаны пад адным дахам. Каля дваццаці мастакоў з розных гарадоў Беларусі – сталых і маладых, некаторыя з дзецьмі – з’ехаліся туды. Такія сустрэчы сведчаць:  свет мастацтва – гэта свет адкрыццяў, натхнення, шчырасці і сяброўства.

Апошнім часам  дамінальнай тэмай творчасці Марыны Канавалавай з’яўляюцца вядомыя  даўнія сядзібы, духоўныя і культавыя  асяродкі, гістарычныя мясціны беларускай зямлі, часам і напаўразбураныя, і напаўзабытыя. Творчасці спадарожнічае вывучэнне нашай гісторыі, нават апярэджвае яе. 

– Перш чым брацца за пэндзаль ці аловак, – кажа мастачка, – патрэбна шмат прачытаць, паслухаць, адным словам, даведацца як найбольш пра абраную мясцінку, яе гаспадароў, іх лёсы.  Спярша  імкнуся назапасіць багатую  палітру ведаў, пачуццяў і ўяўленняў, у дадатак да таго, што  пабачу ў рэальнасці. Пасля ўжо – за працу.

Шкадую, што не паспела спадарыня Марына  занатаваць у сваім творчым альбоме сядзібу Тамаша і Тарэзы Булгакоў, якая  трывала яшчэ да апошняга часу ў нясвіжскіх Міцькавічах.  Ды ўжо, на жаль, няма, не вернеш. А вось  сядзіба  Абуховічаў у Вялікай Ліпе, як у папярэднія гады, так і сёлета дачакалася, каб у чарговы раз вераснёўскім надвячоркам годна папазіраваць ды  застацца  ў галерэі  эмацыйных жывапісных палотнаў і  пастэльных малюнкаў   мастачкі  Марыны Канавалавай.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

Фота:

1 Марына Канавалава: надвячорак у Вялікай Ліпе.

2 “Стайня на сядзібе Абуховічаў” (алей, палатно, 50х80).

3 “Кветкі Друі” (пастэль, папера,42х60).

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас