Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Кандыдаты ў канцлеры ФРГ ад СДПГ і “зялёных” – за мінімальную зарплату ў 12 еўра

Навіны Германіі. Кандыдаты ў канцлеры ФРГ ад СДПГ і “зялёных” – за мінімальную зарплату ў 12 еўра

28 верасня 2021, 22:56 У свеце 6
Навіны Германіі. Кандыдаты ў канцлеры ФРГ ад СДПГ і “зялёных” – за мінімальную зарплату ў 12 еўра

Олаф Шольц і Анналена Бербок падчас перадвыбарных дэбат падтрымалі ўсталяванне мінімальнай заработнай платы на ўзроўні ў 12 еўра ў гадзіну. Кансерватар Лашэт – супраць падобных дзяржгарантый.

Кандыдаты ў канцлеры ФРГ ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ)  Олаф Шольц (Olaf Scholz) і ад партыі “Саюз 90/”зялёныя” Анналена Бербок (Annalena Baerbock) выступілі за ўвядзенне мінімальнай заработнай платы ў памеры дванаццаці еўра ў гадзіну падчас перадвыбарных дэбатаў з Армінам Лашэтам (Armin Laschet), прадстаўніком кіраўнічага кансерватыўнага блока ХДС/ХСС. Выступы палітыкаў паказалі ў нядзелю, 19 верасня, германскія прыватныя тэлеканалы Sat1, ProSieben і Kabel 1.

Лашэт падобныя дзяржаўныя гарантыі адпрэчыў. Ён мяркуе, што адказнасць за ўсталяванне такога парога павінны несці бакі калектыўных тарыфных перамоў. Па меркаванні кансерватара, гаворка ідзе і пра дыферэнцыяваны падход у розных сектарах. Так, у некаторых з іх ужо ўжываюцца больш высокія стаўкі, дадаў ён.

Бербок і Шольц не выключылі кааліцыі з Левай партыяй, Лашэт – супраць

Бербок у сваю чаргу выказала меркаванне, што ў дадатак да ўсталяванай законам мінімальнай заработнай платы павінна быць прадугледжана базавая дапамога на дзіця. Шольц удакладніў, што ад давядзення мінімальнага паказчыку да 12 еўра выйграюць мільёны чалавек.

Акрамя таго, Бербок і Шольц выключылі па выніках выбараў 26 верасня кааліцыю з правапапулісцкай “Альтэрнатывай для Германіі”, але не з Левай партыяй. Лашэт не ўбачыў магчымасці саюза з абедзвюма партыямі.

Дэбаты кандыдатаў у канцлеры ФРГ ад сацыял-дэмакратаў, хрысціянскіх дэма-кратаў і “зялёных” завуць “трыэлью” – двубоем з трыма ўдзельнікамі.

Сацыял-дэмакраты ў ФРГ павялічылі адрыў ад кансерватараў

Як сведчылі апублікаваныя 29 жніў-ня вынікі апытання інстытута Insa, за чатыры тыдні да выбараў у бундэстаг Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ) умацавала лідарства ў рэйтынгах і павялічыла адрыў ад галоўнага суперніка – кансерватыўнага блока, які складаецца з Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС). На той момант за сацыял-дэмакратаў былі гатовыя прагаласаваць 24% выбарнікаў, а кансерватары атрымалі 21% галасоў. Вынік ХДС/ХСС, да якога належыць і канцлер ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel), стаў найболей нізкім за ўсю гісторыю правядзення апытанняў Insa.

Акрамя таго, лідарства СДПГ упершыню за многія гады выявілі апытанні грамадска-прававога тэлеканала ARD у супрацоўніцтве з інстытутам даследаванняў грамадскай думкі Infratest dimap, а таксама інстытута Forsa. Перадвыбарныя апытанні ўяўляюць толькі карціну меркаванняў на момант правядзення даследавання і не з’яўляюцца прагнозамі вынікаў галасавання.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас