Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Месца захавання нацыянальных святынь сабрала на свой юбілей спецыялістаў і гасцей

Месца захавання нацыянальных святынь сабрала на свой юбілей спецыялістаў і гасцей

21 верасня 2021, 20:45 Культура 14
Месца захавання нацыянальных святынь сабрала на свой юбілей спецыялістаў і гасцей

9  верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны 15-годдзю Музея кнігі і прайшло адкрыццё юбілейнай выставы “5+5+5”. На юбілейную падзею прыбылі з кніжнымі падарункамі і віншаваннямі супрацоўнікі музеяў і бібліятэк з розных гарадоў: Менска, Полацка, Гомеля, Веткі і іншых, тыя, хто шмат гадоў захоўваюць, шануюць і вывучаюць  кніжныя скарбы.

Падчас працы круглага стала гісторыю стварэння Музея кнігі ўзгадвалі старэйшыя супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі, якія ўзначальвалі аддзел рэдкай кнігі ў розныя часы: Таццяна Рошчына, Галіна Кірэева і Наталля Марцінкевіч.

Канцэпцыя развіцця бібліятэкі з самага пачатку прадугледжвала функцыянаванне і пашырэнне музея рэдкіх кніг. У верасні 2006 года ў новым сучасным будынку бібліятэкі быў адчынены Музей у такім выглядзе, як ён існуе зараз.

– Музей стаў сапраўдным феноменам сучаснай культуры Беларусі і прыцягальным асяродкам для аматараў, даследчыкаў і калекцыянераў кніг. Місія музея,  – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, – застаецца нязменнай: папулярызаваць і набліжаць да шырокай аўдыторыі каштоўныя помнікі кніжнай культуры.

– Калі само галоўнае кнігасховішча краіны можна назваць Храмам Кнігі, то Музей – гэта сапраўдны алтар, дзе захоўваюцца найбольш каштоўныя кнігі, выданні Францішка Скарыны, Бібліі, Евангеллі, святыя кнігі іншых народаў свету, – выказала думку адна з удзельніц круглага стала.

Спадарыня Наталля Марцінкевіч распавяла, як былі замоўлены, прывезены і ўсталяваны вітрыны для экспанатаў музея. У пахмурны ветраны дзень супрацоўніцы бібліятэкі з хваляваннем назіралі, як кран узняў шкляную вітрыну і вецер гойдаў яе, як калыску…  І вось  за празрыстым шклом ужо захоўваюцца нацыянальныя святыні!

Супрацоўнікі Музея гісторыі беларускай літаратуры і музея Максіма Багдановіча, Гомельскай абласной бібліятэкі, Веткаўскага музея  выказалі словы віншавання і ўдзячнасці сваім калегам з Нацыянальнай бібліятэкі.

Супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Юры Лаўрык узгадаў найбольш яркія, на яго думку, выставачныя праекты, звязаныя з дэманстрацыяй Статута Вялікага Княства Літоўскага, Бібліі, і кніжнай спадчыны Яна Баршчэўскага з яго мемарыяльнай дошкай. Важнымі з’яўляюц-ца праекты па папулярызацыі класікі, па прамоцыі новых выданняў для дзяцей і юнацтва. Падчас круглага стала дыскусія таксама закранала пытанні інавацыйных падыходаў, перспектываў і кірункаў кнігазнаўчай дзейнасці.

На падзеі прысутнічалі дзіцячыя пісьменніцы Алена Масла і Надзея Бунцэвіч. Чароўным зоркалётам, які запрашае ў незвычайнае падарожжа дзяцей, назвала Музей кнігі журналістка і пісьменніца Алена Масла.

 Госці  выказалі  ўдзячнасць Таццяне Захаравай і Таццяне Сапезе за іх плённую працу па папулярызацыі кнігі, за інтэрактыўныя заняткі з дзецьмі і падлеткамі ў рамках музейнай педагогікі, якія выхоўваюць у моладзі годнасць быць беларусамі, прыналежаць да беларускай культуры.

На новай выставе”5+5+5″, якая адкрылася 9 верасня, прадстаўлены 5 рукапісаў, 5 старадрукаваных выданняў і 5 рэдкіх выданняў. Сярод іх – старажытныя рукапісныя помнікі і найстарэйшыя асобнікі кніг – святы тэкст мусульман “Адкрывальнік ісціны суны” 1377 года  і Евангелле Пятра Мсціслаўца 1575 года, надрукаванае ў Вільні. Зацікавіць наведвальнікаў гербарый ХV cтагоддзя з бібліятэкі князёў Радзівілаў, “Вянок” з аўтографам Максіма Багдановіча і іншыя рарытэты.

 Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
Далучайцеся да нас