Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята “Гаспадарчыя прылады запрашаюць на забавы!” (Кніжная выстава “Хата з матчынай душою”, выстава экспанатаў этнаграфічнага пакоя “Скарбы Бацькаўшчыны”, інтэлектуальная гульня “Бабулін куфэрак”)

Свята “Гаспадарчыя прылады запрашаюць на забавы!” (Кніжная выстава “Хата з матчынай душою”, выстава экспанатаў этнаграфічнага пакоя “Скарбы Бацькаўшчыны”, інтэлектуальная гульня “Бабулін куфэрак”)

20 верасня 2021, 23:02 Культура 192
Свята “Гаспадарчыя прылады запрашаюць на забавы!” (Кніжная выстава “Хата з матчынай душою”, выстава экспанатаў этнаграфічнага пакоя “Скарбы Бацькаўшчыны”, інтэлектуальная гульня “Бабулін куфэрак”)

Свята “Гаспадарчыя прылады запрашаюць на забавы!” адбылося ў аграгарадку Тарнова Лідскага раёна на мінулых выхадных. Супрацоўнік філіяла “Тарноўская сельская бібліятэка” прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята. Для гасцей мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Хата з матчынай душою”, выстава экспанатаў этнаграфічнага пакоя бібліятэкі “Скарбы Бацькаўшчыны”.

Госці і жыхары аграгарадка змаглі азнаёміцца з прадметамі матэрыяльнай культуры сялян пачатку 20 стагоддзя ў галіне керамікі, кавальства, дрэваапрацоўкі, пляцення з прыродных матэрыялаў, ткацтва і вышыўкі і г.д. Інтэлектуальная гульня “Бабулін куфэрак” сабрала самых дапытлівых і эрудыяваных гасцей мерапрыемства.

Гульні, пачастункі, пазітыўныя эмоцыі – усяго гэтага было ў дастатку на свяце “Гаспадарчыя прылады запрашаюць на забавы!”. Выдатным дадаткам мерапрыемства сталі музычныя і творчыя нумары супрацоўнікаў Тарноўскага дома культуры і на-родных калектываў Лідскага раёна, якія стварылі незабыўную атмасферу вясёлага настрою і цёплай гасціннасці.

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК

“Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас