Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускаму адрыўному календару “Родны край” – 30 гадоў

Беларускаму адрыўному календару “Родны край” – 30 гадоў

20 верасня 2021, 23:37 Культура 129
Беларускаму адрыўному календару “Родны край” – 30 гадоў

Сёлета спаўняецца 30 гадоў, як пачаў выдавацца беларускі адрыўны каляндар “Родны край”. Ён быў задуманы і выдадзены выдавецтвам “Беларусь” у 1991 годзе. Выйшлі з друку ўжо 30 беларускамоўных цікавых кніжачак-календароў. А ў кнігарнях Беларусі з’явіўся “Родны край”і на 2022 год. І па-ранейшаму каляндар выдае выдавецтва “Беларусь”.

Самымі цікавымі календарамі “Родны край” былі календары, выпушчаныя ў 1990-х гадах. Наклад першых календароў дасягаў 26 тысяч, цяпер – 4 тысячы.

Тым не менш, адрыўны каляндар “Родны край ” выдаецца да сённяшніх дзён і радуе чытачоў і калекцыянераў.

У ім шмат гадоў аматары беларускай гісторыі і культуры знаходзяць цікавыя звесткі пра жыццё і дзейнасць знакамітых асобаў Беларусі: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктараў, дасягненні якіх былі гонарам Бацькаўшчыны. Аматары паэзіі прачыталі і чытаюць у календарах вершы беларускіх паэтаў, смяшынкі, анекдоты, байкі.

Значнае месца ў “Родным краі” займалі і займаюць матэрыялы на тэмы выхавання дзяцей і медыцыны, спорту і турызму, прыроды і экалогіі, здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання, падабраныя з улікам даследаванняў вучоных і дактароў. З радасцю і захапленнем у календарах чытаюцца карысныя побытавыя парады, рэцэпты прыгатавання страў нацыянальнай і сусветнай кухні.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас