Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сусветная гісторыя кнігі разгортваецца ў экспазіцыі музея

Сусветная гісторыя кнігі разгортваецца ў экспазіцыі музея

14 верасня 2021, 08:39 Культура 35
Сусветная гісторыя кнігі разгортваецца ў экспазіцыі музея

1 верасня Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адзначыў 15-годдзе. У ім можна прасачыць сусветную гісторыю з’яўлення кнігі і іншых інфармацыйных носьбітаў. Тут ёсць клінапісныя таблічкі, папірусы, скрутак старажытнай Торы, кнігі ранняга перыяду еўрапейскага кнігадрукавання – інкунабулы.

У музеі  захоўваюцца беларускія старадрукі ХVI-XVIII cтагоддзяў, выдадзеныя ў друкарнях Вільні, Берасця, Нясвіжа, Куцейны і іншых гарадоў, славянскія рукапісныя багаслужбовыя кнігі, Евангеллі з каляровымі ілюстрацыямі, рукапісныя кнігі на ўсходніх мовах, кітабы, Каран.

Асобае пачэснае месца ў музеі займаюць кнігі Францішка Скарыны і факсімільныя копіі яго выданняў у 21-томным зборы “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, выпушчаным да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання  ў 2017 годзе.

У Музеі знаходзяцца самыя аб’ёмныя і вялікія кнігі, і маленькія сувенірныя выданні твораў А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Я. Купалы і Я. Коласа. Самая ёмістая кніга з прадстаўленых тут была выдадзена ў 1610 годзе ў Маскве. Самым вялікім экспанатам Музея з’яўляецца ілюстраваная праца амерыканскага арнітолага, якая пабачыла  свет  у 1972 годзе. Тут экспануюцца зараз французскія суперэкслібрысы, размешчаныя на каралеўскіх кнігах ХVIII cтагоддзя.

Асобная частка экспазіцыі прысвечана гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая будзе  хутка адзначаць 100-годдзе. У ёй прадстаўлены партрэт першага дырэктара бібліятэкі Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага і ветэранаў бібліятэкі, расказваецца пра гісторыю стварэння праекта архітэтарам Вінаградавым, і пра будаўніцтва сучаснага будынка, сімвалічны ключ ад якога быў уручаны ў 2006 годзе.

У Музеі кнігі пастаянна праводзяцца экскурсіі для навучэнцаў школ, каледжаў і ВНУ Менска і іншых гарадоў рэспублікі. Тут у 2019 годзе дзейнічала маштабная выстава “Беларусь і Біблія”, у цэнтры ўвагі якой была гісторыя стварэння Кнігі Кніг. Яна прыцягнула каля 30 000 наведвальнікаў з розных куткоў Беларусі.

У Музеі кнігі рэгулярна праходзяць заняткі з маленькімі наведвальнікамі  ў межах “Клуба кніжных прафесараў”, які вядзе Таццяна Андрэеўна Сапега. Да юбілею Музея абвешчаны конкурс празаічных, паэтычных і мастацкіх твораў юных чытачоў, які будзе доўжыцца з 1 верасня па 17 кастрычніка.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас