Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СУСТРЭНЕМСЯ КАЛЯ БУДНАГА

СУСТРЭНЕМСЯ КАЛЯ БУДНАГА

14 верасня 2021, 08:33 Грамадства 6
СУСТРЭНЕМСЯ   КАЛЯ БУДНАГА

Гэта ўжо традыцыя: чацвёрты год запар 6 жніўня, напярэдадні Свята беларускага пісьменства і друку  каля помніка Сымону Буднаму  ў Нясвіжы збіраецца  зацікаўленая грамада.  Так па ініцыятыве сяброў ТБМ ушаноўваецца справа Францішка Скарыны, вялікі дзень ў культурным лёсе беларусаў, калі запрацаваў друкарскі станок нашага асветніка.

Сёлета на сустрэчу каля Буднага сабралася шмат наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра, людзей сталага ўзросту. Некаторыя прыйшлі з ўнукамі. Але галоўнае,  па просьбе арганізатараў, прыйшлі са сваёй любімай, самай цікавай і памятнай беларускай кнігай. У кожнага знайшліся добры словы  пра родную мову,  беларускіх пісьменнікаў, іх кнігі і творы.

Хто рэкламаваў, нібыта “Малую падарожную кніжыцу” Скарыны, невялічкія па фармаце кнігі з серыі “Сто асобаў Беларусі”, хто  прынёс свежае выданне Леаніда Дранько-Майсюка з нядаўняй сустрэчы ды прачытаў самае ўпадабанае, а хто, як далёкі ўспамін – “Людзі на балоце”, што чыталіся яшчэ падчас вучобы ў школе. Гучалі прачулыя словы ў памяць пра Ніла Гілевіча і яго раман у вершах “Родныя дзеці”. Расчуліла ўсіх удзельніца, што прачытала так званы “плач Кацярыны” з кнігі-сказа Станіслава Судніка “Пілігрымка дадому”. Галоўнай кнігай сустрэчы ля Буднага, як тое і належыць, як і кожнага разу,  была Біблія на роднай мове ў перакладзе Васіля Сёмухі.

На развітанне старшыня раённай арганізацыі ТБМ уручыла ўсім, хто прыйшоў, па-мастацку аздобленыя лісткі з беларускамоўнай малітвай “Ойча наш”, а самым юным удзельнікам у падарунак – кніжкі Валера Дранчука “Жыло-было дрэва”, у  якіх  аўтар  распавядае, што хоць магутнае, мо  пяцісотгадовае дрэва, упала, яго лёс,  яго гісторыя не  скончаны – будзе новы дзень, будзе новы час. Будзе праз год і новая сустрэча каля Буднага.

Вольга Карчэўская,

Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5826
Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах
Мова

Мова Нанова: «Я тану!» крычаць толькі ў фільмах

1 мая 2019, 14:4324
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Далучайцеся да нас