Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Меркель выступае за пачатак перамоў з талібамі

Навіны Германіі. Меркель выступае за пачатак перамоў з талібамі

14 верасня 2021, 08:22 У свеце 15
Навіны Германіі. Меркель выступае за пачатак перамоў з талібамі

Канцлер ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel) выступае за пачатак перамоў з радыкальным ісламісцкім рухам “Талібан” у Афганістане. Адпаведную заяву кіраўнік германскага кабміна зрабіла ў нядзелю, 5 верасня, на прэс-канферэнцыі ў Хагене (Паўночны Рэйн – Вестфалія).

– Што да (прадстаўнікоў – рэд.) “Талібана”, то, вядома, мы павінны гаварыць з імі, таму што менавіта з імі цяпер даводзіцца мець справу, – падкрэсліла Меркель.

Па словах канцлера ФРГ, падобны дыялог неабходны, каб працягнуць эвакуацыю афганцаў, якім гэта патрэбна.

– Мы хочам вывезці з краіны людзей, якія працавалі, у прыватнасці, на нямецкія арганізацыі, звязаныя з развіццём, і зараз пачуваюцца пад пагрозай, – дадала кіраўнік германскага ўрада.

Яна падкрэсліла, што падобны дыялог дазволіць працягнуць пастаўку гуманітарнай дапамогі ў Афганістан. Пры гэтым германскі палітык назвала “добрым сігналам” той факт, што Міжнародны аэрапорт Кабула імя Хаміда Карзая нядаўна быў ізноў адкрыты для палётаў.

У сваю чаргу кандыдат на пост канцлера ФРГ ад блока ХДС/ХСС Армін Лашэт (Armin Laschet), які суправаджаў Меркель падчас паездкі ў Хаген, што гэтым летам пацярпеў ад паводкі, таксама выказаўся ў падтрымку перамоў з талібамі.

Каментар Меркель адбыўся ўслед за публікацыяй у газеце Welt am Sonntag, у якой прадстаўнік руху Забіхула Муджахід казаў, што групоўка хацела б усталяваць “трывалыя і афіцыйныя дыпламатычныя адносіны з Германіяй”.

Ангела Меркель пры гэтым не сказала, што падтрымлівае аднаўленне паўна-вартасных дыпламатычных адносін з Афга-ністанам, кантраляваным талібамі.

Міністр замежных спраў ФРГ Хайка Мас (Heiko Maas) раней заявіў, што выступае за перамовы з талібамі і дапускае фінансавую дапамогу для Афганістана пры іх уладзе пры адпаведных умовах. У прыватнасці, калі ў краіне будзе сфармавана ўрад, які складаецца не толькі з талібаў, будуць выконвацца правы чалавека і Афганістан не стане “апорай тэрарызму”.

– У Афганістане новая рэальнасць, падабаецца нам гэта ці не. І ў нас больш няма часу залізваць раны, – заявіў Мас 2 верасня.

Баевікі “Талібана” 3 верасня абвясці-лі, што ўсталявалі кантроль над усім Афганістанам.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас