Дзень ведаў – гэта заўсёды добрае, шумнае і бесклапотнае свята, які адзначаецца з асаблівай урачыстасцю. І, вядома, бібліятэкі не застаюцца ўбаку. Цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы сустрэлі школьнікаў Лідчыны ў бібліятэках раёна і горада.
У Дзень ведаў, 1 верасня, Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы расчыніла свае дзверы для вучняў школ горада Ліды. Бібліятэкары правялі для школьнікаў адразу некалькі цікавых мерапрыемстваў. У чытальнай зале бібліёграф аддзела абслугоўвання Курбыка Г.Р. распавяла пра гісторыю беларускага народа і дзеці праслухалі даклад пра свята ў гонар Дня народнага адзінства. Пасля гэтага школьнікаў запрасілі ў канферэнц-залу на гадзіну цікавых паведамленняў “Добры дзень, да ведаў дарога!”, дзе бібліятэкары правялі для іх экскурс у гісторыю Дня ведаў. Дзеці даведаліся, як з’явілася свята 1 верасня, калі яго ўпершыню адсвяткавалі і як Дзень ведаў адзначаюць у розных краінах. Акрамя гэтага школьнікам правялі экскурсію па бібліятэцы.
У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ў Дзень ведаў для вучняў 4-ых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ліды” прайшоў урок інфармацыйнай і бібліяграфічнай культуры “Аз і Букі жывуць у бібліятэцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення бібліятэк, здзейснілі віртуальнае падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і бібліятэках іншых краін. Дзецям нагадалі аб Правілах карыстання бібліятэкай і распавялі, што дапамагае знайсці неабходную кнігу на паліцы. У канцы ўрока госці мерапрыемства адправіліся ў кніжнае царства “Аз і Букаў”, якія дапамаглі дзецям вывучыць родную Беларусь ад А да Я. Дзецям у Дзень ведаў пажадалі поспеху ў новым навучальнага годзе, поспехаў у школе, каб яны набывалі каштоўныя веды і ўмелі іх прымяняць у сваім жыцці.
Гульня-падарожжа “Чарадзейная кніга ведаў” прайшла тым жа днём у філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2”, урок ведаў “Свята першага званка” сустрэў дзяцей у філіяле “Тарноўская сельская бібліятэка”.
1 верасня навучэнцы 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ліда” свой першы ўрок правялі ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”, прыняўшы ўдзел у квэст-гульні “Беларусь – краіна адзінства!”. Супрацоўнікі бібліятэкі пагаварылі з дзецьмі аб дзяржаўных сімвалах, аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, разам тлумачылі, якімі якасцямі валодаюць жыхары Беларусі, распавядалі аб сваёй малой радзіме, удзельнічалі ў розных конкурсах. Хлопчыкі і дзяўчынкі весела, цікава, а галоўнае пазнавальна правялі Дзень ведаў.
Бібліятэкары ад усёй душы пажадалі ўсім дзецям штодня папаўняць скарбонку сваіх ведаў і не спыняцца ў пазнаннях ніколі.
Кацярына Сандакова,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага
маркетынгу ДУК “Лідская раённая
бібліятэка імя Янкі Купалы”.