Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да дня беларускага пісьменства

Да дня беларускага пісьменства

13 верасня 2021, 22:31 Выданні 31
Да дня беларускага пісьменства

Да дня беларускага пісьменства літаб’яднанне “Вясёлка” пры Капыльскай раённай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі выдала літаратурны альманах “Родныя пагоркі”. Укладальнік і аўтар прадмовы – Ірына Пятровіч, рэдактар – Станіслаў Суднік. Альманах выйшаў пры падтрымцы газеты “Наша слова”.

Капыльшчына шчодра даравала свету літаратурныя таленты. Пісьменнікі і паэты, літаратурныя крытыкі і навукоўцы, мастакі і спевакі. Калі называць імёны – іх больш за поўсотні. І кожны чалавек з цікавым лёсам. Іхнія жыццёвыя шляхі – гісторыя Капыльшчыны, гісторыя нашай краіны. Тут чэрпаў сюжэты і натхненне для стварэння сваіх раманаў і аповесцяў Кузьма Чорны, тут пачынаў пісаць Цішка Гартны. У гісторыю беларускай літаратуры ўвайшлі творы Алеся Адамовіча, Сцяпана Аляксандровіча, Анатоля Астрэйка, Алеся Гурло, Адама Русака і іншых пісьменнікаў, якія голасам сэрца выказалі любоў да роднага мястэчка. У Капылі нарадзіўся раданачальнік і класік новай яўрэйскай літаратуры Мендэле Мойхер-Сфорым. Зоф’я Тшчашчкоўская, якая пісала і па-польску, і па-беларуску, родам з Дарагавіцы і г.д.

У альманах “Родныя пагоркі” ўвайшлі творы 14 аўтараў. Літаратуразнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын, які паспеў пазнаёміцца з альманахам, адзначыў высокі ўзровень перш за ўсё патрыятызму сучасных капыльскіх літаратараў. У альманаху ўсяго 120 старонак, і ахапіць усю капыльскую літаратуру ён не мог, таму ёсць над чым працаваць пры падрыхтоўцы наступнага нумара.

Прэзентацыя “Родных пагоркаў” спланавана на 3-е верасня ў памяшканні Капыльскай раённай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі. Пачатак у 11.00.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас