Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Вершы паэтаў з Ліды гучаць і на нямецкай мове

Навіны Германіі. Вершы паэтаў з Ліды гучаць і на нямецкай мове

9 верасня 2021, 21:28 Выданні, У свеце 22
Навіны Германіі. Вершы паэтаў з Ліды гучаць і на нямецкай мове

У горадзе Лідзе Гарадзенскай вобласці жывуць і займаюцца творчай і грамадскай дзейнасцю два паэты. Гэта чальцы адной сям’і – Святлана і Руслан Піваваравы. Іх творчы шлях налічвае не адзін год. А з іх узнагарод за ўдзел у літаратурных конкурсах і мерапрыемствах, а таксама з калектыўных зборнікаў можна зрабіць маленькі музей. Іх літаратурнае супрацоўніцтва выходзіць далёка за межы Беларусі. Творчае сяброўства злучае нашых паэтаў з пісьменнікамі з розных куткоў Зямлі. Гэта і краіны СНД: Расія, Узбекістан, Таджыкістан, Азербайджан, Казахстан, Туркменістан, – і краіны блізкага і далёкага замежжа Сірыя, Непал, Індыя, Сербія, Украіна, Ізраіль і ЗША.

Творы нашых землякоў перакладзены паэтамі і перакладнікамі з розных куткоў Зямлі на дванаццаць моў свету. Іх вершы і проза апублікаваны ў буйных дзяржаўных перыядычных выданнях некалькіх краін.

А нядаўна творчая садружнасць і партнёрства падмацаваліся нямецкай супольнасцю “Фарбы мастацтваў”, якую ўзначальвае заслужаны і аўтарытэтны паэт, празаік, драматург, крытык і выдавец Генрых Дзік. Сіламі гэтай супольнасці арганізаваны конкурсы казак, а таксама паэтычныя конкурсы для маладых і спелых пісьменнікаў “Залаты Grand Германіі”. Яна супрацоўнічае з шматлікімі многімі, перакладнікамі, мастакамі і выдаўцамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Таджыкістана і іншых краін, выдае зборнікі вершаў і прозы, адным з якіх стаў міжнародны літаратурны альманах “Фарбы”, у які ўваходзяць творы найболей таленавітых аўтараў, што гучна заявілі пра сябе ў літаратурным свеце і аказаліся годнымі апынуцца на старонках гэтага выдатнага выдання.

І вельмі цешыць тое, што нароўні з выдатнымі пісьменнікамі сучаснасці: Сяргеем Анціпавым і Лідзіяй Цярохінай (Расія), Абдукахорам Касімам і Хасанбоем Гаюбавым (Таджыкістан), Віктарам Гергенрэдарам (Германія), Надзеяй Пастэмскай (Ірландыя), Аленай Дабравольскай (Украіна), Абілем Гасанавым (Азербайджан) і іншымі вялікія падборкі вершаў нашых зямлякоў, паэтаў Лідчыны Святланы і Руслана Піваваравых, былі апублікаваны ў другім нумары міжнароднага літаратурнага альманаха “Фарбы” выдавецтва і супольнасці “Фарбы мастацтваў” (Германія).

Але, як аказалася, на гэтым супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з нямецкім бокам не скончылася. Кіраўнік і ініцыятар шматлікіх міжнародных праектаў Генрых Дзік прапанаваў перакласці вершы паэтычнай пары Піваваравых на нямецкую мову і выдаць зборнік іх сумесных твораў у Германіі.

Для перакладу вершаў беларускіх паэтаў была запрошана перакладнік-германіст Валянціна Мінгаліева (Германія). Мастаком-ілюстратарам выступіў Анатоль Сініцын (Украіна). І ў выніку выдавецтвам Генрыха Дзіка спачатку на нямецкіх сайтах, а затым і ў папяровым варыянце была выпушчана ў свет кніга вершаў Святланы і Руслана Піваваравых “Die Kreuzung des Schicksals” (“Скрыжаванне лёсу”).

Ахвотнікі прачытаць кнігу ў перакладзе могуць знайсці яе на сайце нямецкай кнігарні: https://wvwy.epubli.de/shop/ buch/Kreuzung-des-Schicksals-Svetlana- Prvovarova-Ru$lar>-Pivovarov-Honnch-Oidc- VSIentina-Mingalieva-9783750294646/96632.

Гонар перапаўняе ўсіх, каму не абыякавы лёс культурнай спадчыны беларускай зямлі. Яшчэ адной прыступкай у пасоўванні Беларусі на міжнароднай літаратурнай ніве становіцца дзейнасць паэтычнай сям’і Піваваравых. І зноў звонка  гучыць імя горада Ліды за межамі краіны не толькі як захавальніка, але і як прадаўжальніка творчых традыцый Беларусі.

Святазар Міралюбаў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас