Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Храм, напоўнены прыгажосцю

Храм, напоўнены прыгажосцю

31 жніўня 2021, 19:16 Грамадства, Культура 49
Храм, напоўнены прыгажосцю

Быццам плыве нетаропкая рэчка

З пенай густою вадою жывою…

Пахне мядовая белая грэчка.

Вечнасцю пахне, пахне царквою.

Генадзь Бураўкін.

 

На працягу апошніх дзесяці дзён адзначаліся самыя любімыя з летніх праваслаўных святаў Мядовы (14 жніўня)  і Яблычны Спас, Перамяненне Гасподняе (19 жніўня).

Вельмі прыемна было ў дзень свята наведаць храм св. Пятра і Паўла ў Ратамцы пад Менскам, які ўяўляе сапраўдную скарбніцу з цудоўнымі роспісамі, драўляным разьбярствам, упрыгожваннямі з бісеру, інкрустацыямі з каменьчыкаў, якімі аздоблены абразы.

А самае галоўнае, што ў храме жыве беларуская мова! Па-беларуску прамаўляе святар, на роднай мове гучаць чытанні Евангелля і пасланняў св. апосталаў, нанесены надпісы на абразах па-беларуску. У сваіх казанях святар звяртаецца да вернікаў на роднай мове.

Такая традыцыя была сфарміравана з самага пачатку стварэння святыні. Храм быў пабудаваны па праекце пратаіерэя Аляксандра Міхейчыка, закладка падмурка адбывалася 12 ліпеня 1997 года. У 1990-ыя гады мясцовыя жыхары вельмі рупіліся, каб у іх вёсцы была пабудавана царква. З такімі просьбамі яны звярталіся да мітрапаліта Філарэта, актыўна збіралі сродкі на будаўніцтва.

Храм стаў асяродкам прыгажосці, месцам сустрэчы з Богам, дзе ў святыні годна адчувае сябе беларуская мова і ўшаноўваюцца каштоўнасці беларускага народа. На сценах храма нанесены выявы святога крыжа Еўфрасінні Полацкай, Вастрабрамскага абраза Божай Маці ў Вільні і іншыя знакавыя вобразы.

На пляцоўцы побач з храмам напісаны партрэт мітрапаліта Філарэта і выява Свята-Духава кафедральнага сабора, у якім служыў Уладыка Філарэт.

Перамяненне сэрцаў і думак патрэбнае, каб Ласка Божая зачарсцвелыя і азлобленыя душы прывяла да ачышчэння і пакаяння.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас