Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

24 жніўня 2021, 19:20 Культура 14
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

Папулярызацыя чытання выйшла за межы звыклых бібліятэк і прывяла да інтэграцыі кніжнай справы ў гарадское і прыроднае асяроддзе. Зараз многімі пераасэнсоўваецца ідэя даступнай кнігі, якую можна ўзяць у кавярні, калі п’еш ранішнюю каву, у альтанцы, дзе хаваешся ад дажджу, або на прыпынку, калі чакаеш аўтобус. “Літфэст па-лідску” робіць кнігу максімальна набліжанай да чытача, таму ўсё часцей можна сустрэць супрацоўнікаў бібліятэк з кнігамі і перыядычнымі выданнямі за межамі бібліятэк.

У філіяле “Бярозаўская гарадская бібліятэка” была праведзеная хвілінка інфармацыі “Прыйшоў Спас – усяму час”. Бібліятэкар пад адкрытым небам распавядаў чытачам пра гісторыю з’яўлення свята. Дзеці з задавальненнем успомнілі прыказкі, прымаўкі і загадкі пра яблыкі, у канцы мерапрыемства загадвалі жаданні, частуючыся салодкімі пладамі.

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4” вырашылі далучыць да чытання моцную палову чалавецтва, менавіта з гэтай мэтай наведалі дыспетчарскую станцыю Лідскага аўтавакзала, дзе кіроўцы міжгародніх маршрутаў змаглі атрымаць самую свежую і актуальную інфармацыю з перыядычных выданняў.

Часопісная палянка “Гэта варта пачытаць!” была арганізавана філіялам “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ў рамках “Літфэсту па-лідску”. Дзецям распавялі, што ў бібліятэцы акрамя кніг, можна ўзяць і пачытаць часопісы, якія дапамогуць адказаць на многія пытанні. У часопісах можна знайсці карысныя артыкулы, пачытаць казкі, вершы, апавяданні, а можна праявіць сваю кемлівасць, трохі падумаць ці проста пагуляць. А хто хоча весела правесці час, знойдзецца і часопіс, у якім любімы герой адправіць дзяцей у вясёлае падарожжа. На палянцы свае старонкі для дзяцей раскрылі часопісы: “Познайка”, “Мир путешествий”, “Домашний любимец”, “Здаровы лад жыцця”, “Юный техник и изобретатель”, “Том и Джерри”, “3/9 царства” і многія іншыя займальныя выданні.

Падчас летніх канікул дзеці большую частку вольнага часу праводзяць на свежым паветры, на дзіцячых гульнявых пляцоўках у коле сяброў. Менавіта там іх і застаў “Літфэст па-лідску”. Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 5” арганізавалі для дзяцей гульнявую праграму з цікавымі і пазнавальнымі конкурсамі і віктарынамі. Каб не расставацца з кнігамі, многія адразу ж вырашылі наведаць бібліятэку і ўзяць іх з сабой дадому, бо час прайшоў незаўважна, а кнігі яшчэ захоўваюць у сабе так шмат цікавага.

Адпачывайце летам разам з нашымі бібліятэкамі!

Адпачывайце разам з “Літфэстам па-лідску”!

Кацярына Сандакова,

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас