Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Ларысы Геніюш

Да Ларысы Геніюш

17 жніўня 2021, 22:10 Грамадства 175
Да Ларысы Геніюш

Менскія сябры Арт-Вандроўні cупольна з Фондам Ефрасінні Полацкай наведалі 7 жніўня Зэльвеншчыну, Ваўкавышчыну і Мастоўшчыну. Яна пабывалі на зямлі Ларысы Геніюш –  легендарнай беларускай паэткі і нязломнай патрыёткі, ахвярнай хрысціянкі і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Вядоўца вандроўкі – цудоўны гісторык, музейшчык і экскурсавод Павел Каралёў. Госці з Менска наведалі Свята-Троіцкую царкву (1851 г.), якой у свой час апекавалася Ларыса Геніюш, дзе на падворку стаіць яе помнічак, а ў самой царкве, акрамя памятнай шыльды, створаны маленькі музейчык, прысвечаны паэтцы. У Зэльве менчукі пабачылі дом, дзе свае апошнія гады, пасля вызвалення з лагераў, правяла Ларыса Антонаўна, куды да яе прыязджалі шматлікія нашы вядомыя пісьменнікі, мастакі, археолагі, студэнты, ды іншыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, адкуль ішла перапіска з усім светам. Не прамінулі госці наведаць і магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў на мясцовых могілках, якія маляўніча ўзвышаюцца над Зэльвенскім вадасховішчам.

З Зэльвы менскія турысты паехалі ў Ваўкавыск, а потым у Гудзевічы. Там наведалі літаратурна-этнаграфічна-краязнаўчы музей, заснаваны вядомым краязнаўцам, мясцовым настаўнікам Алесем Белакозам (1928-2016), а таксама магілу дзеда Ларысы Геніюш Паўла Францавіча Міклашэвіча, пана Міклаша, які ў пазамінулым стагоддзі валодаў Гудзевічамі. Па дарозе менскія турысты і іх экскурсаводы згадвалі і чыталі вершы Ларысы Геніюш.

9 жніўня, на працягу ўсяго дня Зэльву наведвалі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі з усёй Беларусі, каб ускласці кветкі на магілу і да помніка вялікай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910-1981). З самай раніцы кветкі да помніка і на магілу Ларысы Геніюш усклаў намеснік старшыні Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка з жонкай Ганнай. Са Слоніма з кветкамі завіталі пісьменнікі Мікола Канановіч і Сяргей Чыгрын. Яны таксама ўшанавалі Ларысу Антонаўну.

З Дзятлава ў Зэльву прыехаў краязнавец Валерый Петрыкевіч, які добрымі словамі памянуў вялікую паэтку. На магілу паэткі і да помніка ёй прыносілі кветкі і зэльвенцы – людзі сталага ўзросту, якія ведалі і сябравалі са сваёй знакамітай зямлячкай. У гэтыя дні да Ларысы Геніюш ехалі беларусы з Менска, Ваўкавыска, Гародні, Ліды, Берасця і іншых гарадоў Беларусі, каб аддаць ёй даніну светлай пашаны і любові.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва.

Фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас