Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў з друку адрыўны каляндар “Родны край” на 2022 год

Выйшаў з друку адрыўны каляндар “Родны край” на 2022 год

4 жніўня 2021, 23:23 Культура, Мова 78
Выйшаў з друку адрыўны каляндар “Родны край”  на 2022 год

Менскае выдавецтва “Беларусь” парупілася загадзя і выпусціла беларускі адрыўны каляндар “Родны край” на 2022 год. Каляндар ужо прадаецца ў кнігарнях Беларусі. Наклад яго 4000 асобнікаў. На старонках календара аматары беларускай гісторыі і культуры знойдуць цікавыя звесткі пра жыццё і дзейнасць знакамітых асоб Беларусі – юбіляраў 2022 года: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктараў, дасягненні якіх сталі гонарам краіны. Сярод іх – 100-годдзе даследчыка літаратуры Уладзіміра Калесніка, 75-годдзе паэта Юркі Голуба, 120-годдзе балетмайстра Івана Хвораста, 80-годдзе гісторыка Міхася Ткачова, 100-годдзе драматурга Алеся Махнача, 155-годдзе заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі Мітрафана Доўнар-Запольскага, 320-годдзе дзяржаўнага дзеяча Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, 120-годдзе паэта Язэпа Пушчы, 90-годдзе скульптара Анатоля Анікейчыка, 140-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзе кампазітара Генрыха Вагнера, 85-годдзе паэта Міколы Купрэева і іншыя.  Значнае месца ў календары займаюць матэрыялы на тэмы выхавання дзяцей і медыцыны, спорту і турызму, прыроды і экалогіі, здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання, падабраныя з улікам сучасных даследаванняў вучоных. Аматары паэзіі прачытаюць неўміручыя вершаваныя радкі класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Паўлюка Труса, Уладзіміра Дубоўкі, Цішкі Гартнага і іншых літаратараў. Склалі каляндар Алеся Даўгушова і Таццяна Мартыненка.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Далучайцеся да нас