Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Без спрадвечнага абраду “Зажынкі” жніво цяпер не пачынаюць

Без спрадвечнага абраду “Зажынкі” жніво цяпер не пачынаюць

29 ліпеня 2021, 07:27 Грамадства, Культура 85
Без спрадвечнага абраду “Зажынкі” жніво цяпер не пачынаюць

Ва ўсе часы жніво падводзіла вынік шматдзённай працы селяніна. Да пачатку летняй гарачай пары рыхтаваліся, як да вялікага свята: гаспадыня мыла дом, гаспадар прыбіраў надворак, гумно. Стол засцілалі белым абрусам. А затым хадзілі аглядаць свае нівы: ці паспеў колас, ці пара жаць? У некаторых месцах праводзілі спецыяльны абрад. І сёння гэтая традыцыя мае працяг.

На ўчастку поля з азімым ячменем сабраліся спецыялісты і работнікі КСУП “Пескаўцы”, артысты, жыхары навакольных вёсак, госці. Падаспелі экіпажы камбайнаў і шматтонныя МАЗы. Тэхніка гатовая да чарговага іспыту – жніва-2021. Тэатралізаванае прадстаўленне пачалося са старадаўняга абраду: жанчыны, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, сярпамі зрэзалі налітыя каласы, а потым, сабраўшы іх у сноп, прагаварылі замову на добры ўраджай. Песнямі гасцей цешылі народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік”, артысты Ганчарскага Дома культуры і гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.

– Песні, якія сёння прагучалі ў полі, надаюць абраду асаблівую таямнічасць, – адзначыла дырэктар Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Вольга Троцкая. – І тое, што сёння мы беражліва захоўваем традыцыі і звычаі нашых продкаў, асабліва значна. Зажынкам ва ўсе часы надавалася важнае значэнне. У народзе казалі, што гэта свята – свайго роду рубеж: лета да гэтага часу “даспявае”, гарачыя дні ідуць на змяншэнне, ночы паступова халадзеюць.

Усё дзейства суправаджалася народнымі песнямі. Затым начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лідскага райвыканкама Вользе Наройчык быў уручаны першы сноп новага ўраджаю.

– Настаў самы адказны момант у нашай працы – уборка збожжа, – звярнулася да прысутных на свяце хлебаробаў Вольга Анатольеўна. – Мы доўга да яго ішлі, рых-таваліся. Кожны з нас уклаў часцінку сваёй душы ў той ураджай, які маем сёння. І цяпер агульнымі намаганнямі мы павінны яго сабраць, не страціўшы ніводнага зярнятка. У добры шлях усім!

Спакон вякоў так павялося, што, не атрымаўшы Божага дабраславення, ніхто жаць не выходзіў. Настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, што знаходзіцца ў вёсцы Збляны, айцец Георгій прачытаў малітву, акрапіў святой вадой удзельнікаў уборачнай кампаніі і тэхніку.

Права першымі прыступіць да жніва было дадзена аднаму з найлепшых работнікаў гаспадаркі Івану Руткоўскаму і яго напарніку Аляксандру Барташэвічу. На сваім камбайне яны ўзначалілі калону тэхнікі. Машыны рушылі ў поле, напаўняючы бункеры залатым зернем новага ўраджаю. Зусім хутка ў гаспадарцы пачнуць адзначаць першых тысячнікаў. Застаецца толькі пажадаць добрых намалотаў і здароўя тым, хто абраў для сябе гэтую нялёгкую і вельмі патрэбную прафесію – хлебароба.

Дарэчы, у гэтым сезоне аграрыі КСУП “Пескаўцы” спадзяюцца сабраць добры ўраджай.

Вольга Капцэвіч,

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4730
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас