Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Звычайная кніга пра незвычайнае ўсё”

Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Звычайная кніга пра незвычайнае ўсё”

20 ліпеня 2021, 23:40 Выданні 27
Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Звычайная кніга пра незвычайнае ўсё”

2 ліпеня ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася прэзентацыя дзіцячай кнігі “Звычайная кніга пра незвычайнае ўсё”. Гэтую кнігу напісалі бацькі, якія жывуць з псіхічнымі захворваннямі і выхоўваюць дзяцей. Аўтары падзяліліся асабістым вопытам, як растлумачыць дзіцяці, што адбываецца з мамай і татам падчас абвастрэння хваробы. Кніга вучыць дзіця пазнаваць і разумець разнастайны свет, бачыць і прымаць усё лепшае, што ёсць у кожным чалавеку, незалежна ад таго, хворы ён ці не.

Кніга “Звычайная кніга пра незвычайнае ўсё” створана ў рамках сацыяльнага праекта “Добрая казка”, рэалізаваным ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” пры падтрымцы кампаніі А1. Кніга падрыхтавана Менскім клубным домам “Адкрытая душа” і экспертамі ў тэме псіхічнага здароўя ў рамках рэабілітацыі людзей з захворваннямі псіхікі.

Прэзентацыя кнігі пачалася з акустычных чытанняў, падчас якіх навучэнцы прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Ліды” пазнаёміліся з галоўнай гераіняй кнігі – дзяўчынкай Таняй. Дзеці пачулі гісторыі, якія паказваюць, як важна падтрымліваць іншых, вырашаць праблемы разам, не баяцца звяртацца па дапамогу і не саромецца казаць пра хваробу, бо калі хтосьці хварэе – гэта не сорамна і не смешна.

Затым з дзецьмі вяла гутарку Ганна Валер’еўна Саук, дырэктар сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра “Лідскі клубны дом”. Ганна Валер’еўна патлумачыла, што такое хваробы псіхікі, чаму не заўсёды зразумела “дзе зламалася, і што трэба рамантаваць” і як дапамагчы, падтрымаць таго, хто хварэе.

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” падрыхтавалі для дзяцей гадзіну зносін “Планета талерантнасці”. Дзеці не толькі дэталёва пазнаёміліся з такім паняццем, як “талерантнасць”, але і сабралі кветку талерантнасці. А таксама прыйшлі да высновы, што ў аснове ўсіх рыс талерантнай асобы ляжыць дабро, яно – самае важнае, сур’ёзнае і галоўнае.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”

Кацярына  Сандакова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас