Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Напішы ліст салдату

Напішы ліст салдату

15 ліпеня 2021, 23:43 Грамадства 15
Напішы ліст салдату

3 ліпеня 2021 года Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея прыняў удзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На пляцоўцы каля Дома-музея былі прадстаўлены фотазоны і чарговы выхад ужо дзейнага праекта “Музейная вітрына “Прамова прадметаў”. Чым зацікавілі музейшчыкі? Па-першае, на імправізаванай пляцоўцы – “у канцылярыі” – кожны ахвотны мог прыняць удзел у напісанні пісьма салдату (дзеду, прадзеду, таму, хто не вярнуўся з вайны і даў нам мірнае неба над галавой) і зацвердзіць напісанае пячаткай у выглядзе армейскай зорачкі.

А таксама можна было пачытаць і іншыя салдацкія лісты, ваенныя ўлёткі, баявыя лісткі, газету “Уперад”, агітплакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”, да выхаду ў друк якіх у свой час мелі дачыненне і лідзяне. Што датычыцца да “Прамовы прадметаў”, то на гэты раз была прадстаўлена чарговая літара “В” і пляцоўка мела назву “ВАВ”, што азначала “Валянцін (Таўлай) аб вайне”. На ёй можна было пабачыць фотаздымкі Валянціна Таўлая напярэдадні вызвалення Наваградка ў 1944 годзе, яго сяброў-таварышаў з партызанскага атрада імя Катоўскага, былых удзельнікаў антыфашысцкай арганізацыі ў Наваградку і інш. Акрамя гэтага, былі прадстаўлены копіі дакументаў – даведка В. Таўлаю аб удзеле ў партызанскім атрадзе імя Катоўскага, пасведчанне В. Таўлая да медаля “За доблестный и самоотверженный труд в период Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.”. Аб усім падрабязна наведвальнікі дазнаваліся з вуснаў супрацоўнікаў Дома Валянціна Таўлая і з задавальненнем рабілі фотаздымкі.

А. Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас