Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 – 12.06.2010)

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 – 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:11 Грамадства, Культура 76
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 – 12.06.2010)

Нарадзіўся  ў  дзень нападу Германіі на Савецкі Саюз у вёсцы Вялікае Залужжа Смалявіцкага раёна, а дзяцінства і юнацтва прайшлі ў вёсках Зенькавічы і Вялікая Вуса на Уздзеншчыне, радзіме бацькі, вясковага настаўніка, які ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў пад Варшавай. Гэтыя ваколіцы славутая, тым  што далі імя беларускаму паэту Пятру Глебку, дзядзьку Пятра Ліпая. На Уздзеншчыне, у раённай газеце “За Савецкую Радзіму” Пятро Ліпай надрукаваў свае першыя вершы.

У 1959 годзе Пятро Ліпай паступіў у Гарадзенскі заатэхніч-ны тэхнікум. Як вясковага хлапчука, яго цікавіла навуковая сельскагаспадарчая праца. Ужо тады ён праявіў паэтычныя здольнасці. Сярод студэнтаў вялікім поспехам карысталася светлагукавая газета “Камсамольскі фіціль”, які выдавалі Койпіш Рыгор, Кудла Віктар, Нарон Валера і Пятро Ліпай. Яго  шчырыя  сатырычныя вершы пра  жыццёвыя студэнцкія эпізоды  ўспрымаліся на выдатна. За тры гады вучобы  яго вершы друкаваліся ў раённай газеце. Пасля заканчэння тэхнікума ў траўні 1962 года Пятро быў накіраваны  заатэхнікам калгаса Манькоўскага (вёска Дзітрыкі) Лідскага раёна. Праз пару месяцаў,  як здольнага паэта, прынялі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі.

Пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх часопісаў “Сельская гаспадарка Беларусі”), загадчыкам аддзела Міжнароднай асацыяцыі “Культура – свету”, друкаваў свае вершы і пераклады з украінскай і рускай моў у рэспубліканскіх выданнях супрацоўнічаў у часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, працаваў загадчыкам аддзела прапаганды Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Вершы П. Ліпая друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. На яго словы напісаны песні “Сон-трава”, “Лясныя абеліскі”, “Першы снег”, “Зялёны човен”, “Навек зрадніла Русь”, “Сляза вялікага Адама” , якую спявае народны хор імя Цітовіча, і іншыя.

Так размеркавала прырода і распарадзіўся лёс, што на Божы свет Пятро Ліпай з’явіўся ў самы змрочны для нашай гісторыі дзень – 22 чэрвеня 1941 года. Можа, таму ён у сваім жыцці самым актыўным чынам імкнуўся супрацьстаяць журбе і суму, заусёды знаходзіў уцешнае слова сябру ў цяжкую хвіліну. А ўвогуле бараніўся ад сумоты гумарам, жартам, смехам… I вядома ж – песняй!

 

Покуль будуць паэты

Поўніць песнямі струны,

Вечна будзе свет гэты

Так чароўны і юны!

 

З-пад пяра Пятра Ліпая выйшаў прыгожы верш “На Міншчыне мілай” – ён стаў гімнам Меншчыны. Кампазітар Ігар Лу-чанок цаніў вершы паэта, сябраваў і пастаянна супрацоўнічаў, пісаў  на яго вершы музыку.  Яго вершы прасякнуты светлым лірызмам і любоўю да роднага краю і землякоў-беларусаў: “Сэрца Беларусі”, “Вяртанне на Радзіму”, “Шлях выраёвы”.

Як аднакурснік і творчы сябра, я пастаянна падтрымліваў з ім сувязь. Я яго запрашаў на вясковыя і раённыя святы ў Дворышча. Тут мы па-сяброўску праводзілі час,  ён падпісваў і перадаваў  свае вершы, шчыраваў з маімі сынамі і жонкай… “Хмельны я Табою”, “Вечаровая імпрэсія”.

Пранікнёна распавядаў, як на сваім самаходзе “Запарожац” рушыў на Польшчу наведаць магілу бацькі. Дальняя дарога, пагранічныя і мытныя цяжкасці  ўсё ж  такі пераадолеў. Знайшоў на помніку надпіс: “Савецкі салдат Міхась Ліпай” і стварыў вершаваную аповесць…

Бываючы ў Менску па гаспадарчых справах, я заўсёды стараўся сустрэцца, пагутарыць аб жыцці, аб творчай працы. Яго сын Васіль з павагай трымаўся каля бацькі. На жаль, мілая, добрая, прыгожая жонка Святлана рана пайшла з жыцця. Светлай  яе памяці прысвечаны яго цудоўныя пранікнёныя вершы “Закалышыце мяне, чараты” і “Вочы Святланы”…

Пасля цяжкай хваробы Пятро Ліпай 12 чэрвеня 2010 года адышоў у вечнасць. Памяць аб ім засталася не толькі на магільным помніку, а і ў сэрцах землякоў ды сяброў…

     Віктар Кудла.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0218
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Далучайцеся да нас