Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскія стабальнікі па беларускай мове

Лідскія стабальнікі па беларускай мове

15 ліпеня 2021, 23:24 Грамадства 43
Лідскія стабальнікі па беларускай мове

Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэставання па беларускай мове.

Абсалютныя вынікі ведаў паказалі ў тым ліку двое жыхароў Лідскага раёна. Гэта беразаўчанка Алеся Ціхановіч і лідзянін Ілля Цыбрук.

Алеся Ціхановіч – выпускніца СШ №3 г. Бярозаўкі. У школе адзываюцца пра яе, як пра актыўную, старанную і творчую дзяўчыну. Сярэдні бал па заканчэнні школы – 9,4. Алеся вучылася ў профільным класе з вывучэннем беларускай і ангельскай моў на падвышаным узроўні. На беларускай мове адбываюцца зносіны і ў сям’і дзяўчынкі. Ну а непасрэдна рыхтавала Алесю да ЦТ настаўнік Марына Уладзіміраўна Турок – дасведчаны педагог, яна ж і яе класны кіраўнік. Склаўся ўдалы тандэм настаўніка і вучня, які прынёс выдатны вынік. Алеся Ціхановіч марыць стаць лекарам і збіраецца паступаць у медыцынскі ўніверсітэт.

Ілля Цыбрук – выпускнік гімназіі г. Ліды. Педагогі гімназіі ведаюць і шануюць яго як мэтанакіраванага і вельмі працавітага хлопца. 11 клас ён скончыў на выдатна. Паглыблена вывучаў хімію і біялогію і таксама плануе паступіць у медыцынскі, але жадае стаць правізарам. У Іллі выдатны педагог – гэта Галіна Антонаўна Велькашынская. Яна падрыхтавала нямала прызёраў і пераможцаў трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды. У бягучым 2020/2021 навучальным годзе яе навучэнка стала пераможцам заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Нам застаецца пажадаць Алесі і Іллі поспехаў на іх далейшым шляху. І хай іх мары збываюцца.   

Вольга Яхантава,

lidanews.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас