Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фраза мележаўская ажыве народнай мудрасцю

Фраза мележаўская ажыве народнай мудрасцю

15 ліпеня 2021, 23:32 Выданні 39
Фраза мележаўская ажыве народнай мудрасцю

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976)  у  аўтарскай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” ў 2021 годзе ў выдавецтве  “Мастацкая літаратура” выйшла з друку кніга ўспамінаў, артыкулаў  і эсэ  “Іван Мележ. Пясняр Палесся”.

У яе ўвайшлі ўспаміны Генадзя Бураўкіна і Алеся Адамовіча, Міколы Аўрамчыка і Уладзіміра Ліпскага, Лідзіі Пятроўны і Людмілы Мележ, артыкулы Міколы Мятліцкага і Алеся Карлюкевіча.

Выключная чуласць пісьменніка да чалавека, да прыроды, да ўсяго навакольнага свету, да рытму жыцця, веданне прыроды і сацыяльных стасункаў чалавека былі ў высокай ступені ўласцівы Івану Мележу.

Журналіст і крытык Рыгор Бярозкін раскрыў лёс і характар І. Мележа па франтавых, шпітальных, тылавых запісных кніжках 1941-42 гг., якія склалі апошнюю прыжыццёвую кнігу І. Мележа.

Добразычліва настроеным, шчаслівым, удзячным лёсу, што не загінуў на вайне ўспамінала яго жонка Лідзія Пятроўна. Ён цаніў духоўнае напаўненне жыцця.

У 1942 годзе Іван Мележ быў паранены асколкам авіябомбы ў плячо, перанёс цяжкую аперацыю. Атрымаўшы інваліднасць па раненні, ён быў вызвалены ад вяртання ў армію. У 1943 годзе, даведаўшыся аб аднаўленні працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на станцыі Сходня пад Масквой, Іван Паўлавіч накіраваўся туды вучыцца. Праз некаторы час да яго прыехала жонка Лідзія з маленькай дачкой…

Пасля вызвалення Менска Мележ са студэтамі ўніверсітэта вярнуўся ў сталіцу. Пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі  ён паступіў у аспірантуру, працаваў над дысертацыяй, прысвечанай творчасці Кузьмы Чорнага, выкладаў беларускую літаратуру ў родным універсітэце.

З канца 1947 года Мележ працаваў над раманам “Мінскі на-прамак” (1947-1953), у якім расказваў пра вызваленчую барацьбу на Беларусі летам 1944 года, пра апе-рацыю “Баграціён”. Праца над “Мінскім напрамкам” стала важным этапам у творчым росце І. Мележа – празаіка.

Дачка Людміла Мележ ўзгадвае памятныя паездкі з Іва-нам Паўлавічам на Палессе да яго бацькоў, калі спыняліся яны ў родных яму Глінішчах, дзе засталася хата, якую ён дапамагаў бацькам будаваць на папялішчы. Памятае яна падарожжы з бацькам у Прыбалтыку, дні, праведзеныя ў Ялце, Адэсе і Кактэбелі…

У двары дома на вул. Янкі Купалы не аднойчы сустракаў Генадзь Мікалаевіч Бураўкін знаё-мую постаць з прыгнутым плячом і  схіленай задумлівай галавой. Адкрытым і бескампрамісным памятаў яго паэт і паплечнік.

У хатняй бібліятэцы Уладзіміра Ліпскага ёсць асобнік кнігі “Людзі на балоце”, якому ўжо сорак гадоў.

– Раман майго слыннага земляка чытаю, перачытваю, учытваюся, – кажа Уладзімір Сцяпанавіч. – Кожным разам нешта падкрэсліваю. Слоўца нейкае западзе ў душу, фраза мележаўская ажыве народнай мудрасцю, афарызмам. Як жа мы яшчэ вінныя перад Мележам, бо не ўсё прачыталі, не пранікліся ў золатапісанне народнага творцы, якім быў і застаўся незабыўны Іван Мележ! Кажуць, час стварае бяссмерце для сапраўдных твораў літаратуры.

“У гісторыі ёсць заўсёды элемент сучаснасці, – іменна ў гэтым сакрэт, чаму хвалюе гісторыя”, – такімі словамі Іван Паўлавіч падкрэсліваў наколькі цесна пераплеценыя мінулае і сучаснасць.

Увасабленне гістарызму, зварот да праблем адносна нядаў-няга мінулага беларускага народа з найбольшай выразнасцю праявіліся ў яго “Палескай хроніцы”. “Палеская хроніка” стварала карціну шматпланавай рэфлексіі над гістарычным лёсам народа. Першы раман “Хронікі” “Людзі на балоце” ўзнаўляў непаўторны свет палескай вёскі Курані, свет людзей на балоце з іх клопатамі і турботамі, з малымі і вялікімі засмучэннямі, трывогамі і надзеямі. “Подых навальніцы” напоўнены драматызмам вялікіх падзей. Адсюль інтэлектуальная насычанасць твора, яго глыбокі ідэйны змест,” – адзначыў крытык  і  літаратуразнавец Серафім Андраюк.

“Літаратурная і публіцыстычная спадчына Івана Мележа трывала і надзейна заняла пачэснае і ганаровае месца ў залатым фондзе беларускай нацыянальнай літаратуры і культуры, – адзначаў гісторык і публіцыст Анатоль Мяснікоў. – Таксама вялікае поле дзейнасці для даследчыкаў – мележаўскія інтэрв’ю, адказы на анкеты. Працуючы ў галіне публіцыстыкі, Мележ пастаянна заўважаў, адзначаў і ашчаджаў пошукі, набыткі і дасяг-ненні ў ёй іншых творцаў – сваіх братоў па літаратурным цэху”.

Глыбокае філасофска-мастацкае асэнсаванне жыцця беларускага народа, якое ажыццяўляў Іван Мележ у сваіх творах, наводзіць на роздум, што сур’ёзныя перамены ў грамадскім жыцці патрабуюць доўгага часу і пакаяннага пераасэнсавання савецкага мінулага. Неапраўданыя формы калектывізацыі, партыйныя чысткі, рэпрэсіі, прыносілі цяжкія маральныя пакуты людзям.

Падрыхтавала Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў
Грамадства

Каля 20 школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у часткі навучэнцаў бяруць адбіткі пальцаў

21 снежня 2018, 12:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Далучайцеся да нас