23 чэрвеня адбыўся запланаваны справаздачна-выбарчы сход Менскай гарадской арганізацыі ТБМ. Нягледзячы на спякоту, сябры прыйшлі, каб абраць новага лідара сталічнага ТБМ. Зміцер Марчук, які займаў пасаду кіраўніка арганізацыі г. Менска, зрабіў кароткую справаздачу пра дзейнасць за год. Затым прысутныя зацвердзілі яе, падзякавалі Зміцеру за працу і абралі новага старшыню. Ім стаў Павел Чайкоўскі, кіраўнік Фрунзенскай раённай арганізацыі ТБМ.
Наш кар.
Справаздача аб дзейнасці Менскай гарадской арганізацыі ТБМ за перыяд ад 28.07.2020 да 23.06.2021
Арганізацыя за год страціла наступных сяброў:
10 верасня 2020 г ва ўзросце 68 гадоў адышоў у вечнасць Уладзімір Іванавіч Адамушка, кандыдат гістарычных навук, дзяржаўны дзеяч, даследчык рэпрэсій, старшыня архіўнай службы Беларусі, выкладчык.
У лістападзе 2020 года памёр ва ўзросце 87 гадоў Мікалай Галаўнёў, актыўны сябар ТБМ з 1995 года.
15 лютага ва ўзросце 71 год памёр ад каранавіруса Лявон Дзейка, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, адзін з адраджэн-цаў і кіраўнікоў БСДП НГ, які намагаўся зрабіць беларускую мову адзінай дзяржаўнай.
17 студзеня ў 92 гады нас пакінуў доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, які выдаваў кнігі ў розных галінах навукі на роднай мове.
28.07.2020 г. адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Менскай гарадской арганізацыі ТБМ.
650 чалавек было вылучана ад ТБМ назіральнікамі на выбарчыя ўчасткі на так званыя выбары, праз якія некаторыя нашыя паплечнікі патрапілі ў вязніцы і церпяць здзекі і пакуты за любоў да роднай мовы.
9 верасня 2020 года ў сядзібе ТБМ адбылося ўрачыстае ўручэнне медалёў да 100-годдзя БНР выдатным асобам Беларусі за іх ўнёсак у развіццё культуры і дэмакратыі: Зінаідзе Бандарэнцы, Ніне Багінскай, Іосіфу Сярэдзічу, Міколе Купаву, Міхасю Скоблу.
З 3 па 17 верасня ў палацы мастацтваў знакаміты адраджэнец беларускай мовы і культуры мастак Аляксей Марачкін ладзіў выставу “Армагедон”.
6 верасня сябры арганізацыі ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства.
16 кастрычніка ў Палацы мастацтваў майстар паэтычнага слова Эдуард Акулін зладзіў прэзентацыю кнігаў “Падзяліцца поўняй” і “Плашчаніца”.
18 кастрычніка сябры нашай арганізацыі прынялі ўдзел у 14 з’ездзе ТБМ.
21 кастрычніка ў сядзібе ТБМ адбылася творчая сустрэча з пацярпелымі акторамі тэатра імя Янкі Купалы.
3 лістапада ў філіі Дзяржмузея беларускай літаратуры Беларуская хатка, адбылася цырымонія развітання з пісьменнікам Змітраком Бядулем, парэшткі цела якога вярнулі на Беларусь з Казахстана і пахавалі на Усходніх могілках.
4 лістапада ТБМ павіншавала з 80-тымі ўгодкамі выдатнага беларускага паэта Яўгена Гучка.
У той жа дзень у сядзібе ТБМ сябар сакратарыята ТБМ і Саюза беларускіх пісьменнікаў паэтка Святлана Багданкевіч падзялілася радкамі са сваёй кнігі “Як усё было”.
Яшчэ ў лістападзе ў Акадэмкнізе наш ганаровы старшыня ТБМ гісторык Алег Трусаў прэзентаваў сваё новае выданне, прысвечанае эвалюцыі беларускіх будынкаў 11-18 стагоддзяў.
24 студзеня 2021 года ўдзельнічалі ў Радзе ТБМ, на якой за адраджэнне і пашы-рэнне беларускай мовы былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Валянціна Раман-цэвіч і Алесь Рымша.
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў сядзібе ТБМ ладзілася дыктоўка.
22 лютага да Дня роднай мовы ў Акадэміі навук адбылася прэзентацыя зборніка матэрыялаў канферэнцыі “Нашы вякі – наша багацце”.
24 лютага ў сядзібе ТБМ правялі вечарыну памяці прафесара гісторыка Леаніда Лыча, на якой выступілі старшыня ТБМ Алена Анісім, прафесар Эмануіл Іофэ, мастак Алесь Цыркуноў, Ігар Карашчанка.
10 сакавіка ў сядзібе ТБМ адбылася прэзентацыя кнігі “Сцежкамі гісторыка” журналіста Аляксея Шалахоўскага з удзелам прыхільнікаў беларускай мовы Ніны Багінскай, Яна Грыба, Міколы Бамбізы, Уладзіміра Азёмы, барда Аляксея Галіча.
У сакавіку 85 гадоў адзначыла пісьменніца, літаратуразнаўца і крытык Лідзія Сымонаўна Савік, старэйшы навуковы супрацоўнік інстытута літаратуры НАН, чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў, былы сакратар ЗБС “Бацькаўшчына”.
24 сакавіка ў гонар 103-х угодкаў БНР у сядзібе ТБМ была адкрыта мастацкая выстава старшыні Партызанскай рады і вядомага мастака Алеся Цыркунова.
26 сакавіка Кастрычніцкая рада ТБМ адзначыла Дзень Волі з паэтам Уладзімірам Някляевым, ганаровым дыктарам Беларускага тэлебачання Зінаідай Бандарэнкай, дэпутатам Парламента Паўлам Знаўцом, бардам Аляксеем Галічам, ганаровым старшынём Кастрычніцкай рады ТБМ Янам Грыбам.