Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі растуць выдаткі дзяржавы на выплаты сацыяльнай дапамогі

Навіны Германіі. У Германіі растуць выдаткі дзяржавы на выплаты сацыяльнай дапамогі

30 чэрвеня 2021, 19:52 У свеце 22
Навіны Германіі. У Германіі растуць выдаткі дзяржавы на выплаты сацыяльнай дапамогі

Найбольшую суму германская дзяржава выдзяляе на фінансаванне дапамог па базавым забеспячэнні ў старасці і пры скарачэнні заробку.

У апошнія гады ў Германіі ўвесь час раслі выдаткі дзяржавы на выплаты сацыяльнай дапамогі грамадзянам. Гэта вынікае з адказу ўрада ФРГ на запыт фракцыі Левай партыі ў бундэстазе, апублікаванага раніцай у нядзелю, 20 чэрвеня.

Паводле дакумента, у 2005 годзе агульныя выдаткі бюджэту на выплаты сацдапамогі складалі 7,5 млрд еўра. Праз дзесяць гадоў, у 2015 годзе, яны выраслі да 12,1 млрд еўра, а ў 2019 годзе дасягнулі 13,5 млрд еўра.

 

Якую сацыяльную дапамогу атрымліваюць немцы

 

Паказваецца, што ў гэтую суму ўваходзяць такія дапамогі, як дапамога ў забеспячэнні сродкаў для існавання, базавае матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці і пры скарачэнні заробку, дапамога ў аплаце паслуг аховы здароўя, догляду па хваробе ці ў пажылым узросце, а таксама дапамога на этапе пераадолення сацыяльных цяжкасцяў і ў іншых цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Больш за ўсё грошай у 2019 годзе было выдзелена з дзяржбюджэту на фінансаванне дапамогаў па базавым забеспячэнні ў старасці і пры скарачэнні заробку: 6,9 млрд еўра.

Левая партыя: “Рост выдаткаў азначае рост ліку людзей, якія патрабуюць дапамогі”

 

Аўтарам запыту да ўрада ФРГ выступіла старшыня камітэта па справах сям’і фракцыі левых у бундэстазе Забіне Цымерман (Sabine Zimmermann).

Каментуючы атрыманыя дадзеныя, яна адзначыла, што ўсё больш людзей у Гекрманіі становяцца атрымальнікамі сацыяльнай дапамогі. Пенсійнае страхаванне і страхоўка для фінансавання догляду па старасці і хваробе больш не могуць гарантаваць сацыяльную абароненасць, заявіла палітык.

DW.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас