Home
У свеце

Навіны Германіі. У ФРГ запэўнілі, што пытанне ўступлення Украіны ў НАТА не разглядаецца

Навіны Германіі. У ФРГ запэўнілі, што пытанне ўступлення Украіны ў НАТА не разглядаецца

НАТА ў наш час не разглядае пытанне ўступлення Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс. Пра гэта заявіла прадстаўнік урада Германіі Ульрыку Дэмер.

 – Вы ведаеце наша стаўленне да Украіны, яе значэнне і нашы высілкі на Украіне, але пытанне ўступлення ў НАТА, як мы ўжо казалі, не стаіць на павестцы, – адзначыла Дэмер, каментуючы магчымасць хуткага далучэння Украіны да альянсу і занепакоенасць з гэтай нагоды Масквы.

Пра тое, што Кіеву давядзецца прайсці доўгі шлях, заявіў і адмысловы прадстаўнік генеральнага сакратара НАТА, на-меснік памочніка генсака па палітычных пытаннях Джэймс Апатурай.

– Да членства ў НАТА няма кароткага шляху. Кожны патэнцыйны член альянса павінен правесці шырокі комплекс рэформаў не толькі ў сферы бяспекі і абароны, але яшчэ і адносна вяршэнства права, дзяржаўнага кіравання і эканамічнай стабілізацыі, – адзначыў ён падчас Кіеўскага форума па бяспецы.

У той жа час Апатурай падкрэсліў, што дзверы НАТА для Украіны застаюцца адкрытымі, і хуткім часам іх супрацоўніцтва толькі ўзмоцніцца.

Занепакоенасць з нагоды магчымага ўступлення Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс раней выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У інтэрв’ю тэлеканалу “Расія-1” ён нагадаў, што пры папярэдніх двух этапах пашырэння НАТА на Усход усе заклапочанасці Масквы былі праігнараваны. Па яго меркаванні, “нехта павінен падумаць” пра тое, як павінна рэагаваць РФ на пашырэнне НАТА да расійскіх меж, і пра тое, што можна лічыць “чырвонай лініяй”.

Юры Кагалаў.

Previous article "НАМ ДА ЎСЯГО ЁСЦЬ СПРАВА..."
Next article Навіны Германіі. Бундэсбанк чакае значнага росту эканомікі ў Германіі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115