Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры – пераможца рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”

Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры – пераможца рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”

23 чэрвеня 2021, 23:02 Культура 31
Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры – пераможца рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”

22 траўня 2021 г. у Менску адбыўся ХІІ рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”.

Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прадстаўлялі супрацоўнікі ўстановы – знакамітыя ў раёне майстры-прафесіяналы, удзельнікі шматлікіх фестываляў, выставак і кірмашоў народнай творчасці.

Пры падвядзенні вынікаў свята аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры стаў пераможцай і атрымаў пачэсны Дыплом І ступені! Для працавітых людзей гэта ўзнагарода – добры штуршок для новага развіцця ў творчасці.

На фестывалі трады-цыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння дэманстравала майстар-клас па ткацтве Сільвановіч Валянціна.

– Я не толькі прэзентавала свае работы, вытканыя ў апошні перыяд часу, але працавала за кроснамі, папулярызуючы гэты кірунак дзейнасці. Журы высока ацаніла маё валоданне тэхнікамі шматнітовага ткацтва і якасць вырабаў. Мяне ўзнагародзілі Дыпломам ІІ ступені, – паведаміла Валянціна Генрыкаўна.

Аўтарская выстаўка выцінанкі Дар’і Юрчык была прадстаўлена па ўсіх канонах традыцыйнага выразання з паперы. Вобразы прыроды і родных мясцін, святы і абрады, якія жывуць у памяці беларусаў, перадае ў сваіх работах мастачка.

– Я сустрэлася са сваімі сябрамі-калегамі па рамястве і сярод шматлікіх работ ацаніла свой прафесійны ўзровень. Галоўным маім дасягненнем з’яўляецца адаптацыя ў сучаснае асяроддзе аднаго з найцікавейшых кірункаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Людзі жадаюць набываць выцінанку, каб упрыгожыць сучасны інтэр’ер, – гаворыць Дар’я. За свае работы Дар’я Станіславаўна атрымала Дыплом ІІ ступені.

Майстар па кераміцы Алена Свідэрская годна ўпрыгожвала кірмаш выстаўкай традыцыйнай жгуцікавай керамікі. Гэта былі талеркі, глыбокія вазы, дэкаратыўныя пано, а калекцыя свістулек уразіла сваёй аўтарскай непаўторнасцю.

– У мяне засталіся найлепшыя ўспаміны пра свята. Я сустрэла апантаных сваёй справай людзей, убачыла высокі ўзровень мастацтва па ўсіх кірунках рамеснай дзейнасці, пераняла каштоўны вопыт. Фестывалі з мэтай зберажэння і распаўсюджання народнай культуры павінны жыць. Гэта добрая магчымасць узбагаціць людзей як духоўна, так і матэрыяльна, – падзялілася ўражаннямі Алена Міхайлаўна.

Вяртанне дадому было прыемным. З ганаровы-мі ўзнагародамі, святочным настроем, віншаваннямі блізкіх і калег.

Дыдышка І.М.,

метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас