Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурна-музычная сустрэча з беларускай пісьменніцай і паэткай, аўтарам-выканаўцай песень Таццянай Дашкевіч

Літаратурна-музычная сустрэча з беларускай пісьменніцай і паэткай, аўтарам-выканаўцай песень Таццянай Дашкевіч

8 чэрвеня 2021, 20:48 Культура 70
Літаратурна-музычная сустрэча з беларускай пісьменніцай і паэткай, аўтарам-выканаўцай песень Таццянай Дашкевіч

Фестываль праваслаўнай культуры “Кладзезь” штогод усіх жыхароў і гасцей горада Ліды запрашае на выставу-кірмаш вырабаў манастырскіх майстэрняў, лялечныя спектаклі тэатра “Батлейка”, разнастайныя сустрэчы ў рамках духоўна-асветніцкіх праграм. Адна з такіх літаратурна-музычных сустрэч прайшла 23 траўня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”, госцем якой была беларуская пісьменніца і паэтка, аўтар-выканаўца песень Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч. Вядомая яна, у першую чаргу, як аўтар песень, выконваных ёю пад гітару, бо яе вершы адрозніваюцца натуральнасцю інтанацыі, чуласцю, лірычнай мелодыкай. Многія чыталі дзецям яе добрыя і светлыя кнігі, але не ўсе ведаюць, што пяру беларускай пісьменніцы належаць і біяграфічныя творы, і нават Жыція святых.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Лідскай епархіі, члены ГА БелТІЗ па Лідскім раёне, а таксама чытачы бібліятэкі, жыхары і госці г. Ліды. У ходзе мерапрыемства Таццяна Мікалаеўна выконвала аўтарскія песні пад гітару, чытала вершаваныя творы. Асаблівая ўвага была нададзена кнізе “Дзеці на вайне”, якую сама аўтарка лічыць галоўным літаратурным праектам яе жыцця. Увазе прысутных гасцей была прадстаўлена слайд-прэзентацыя аб дзецях вайны, напоўненая іх успамінамі аб тых страшных днях іх дзяцінства. Па словах Таццяны Дашкевіч, у гэтай кнізе яна вачыма кожнага дзіцяці хацела паказаць трагедыю вайны.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Лідская раённая бібліятэка

імя Янкі Купалы”

Кацярына Сандакова.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас