Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЗША не будуць рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць “Паўночнага струменя”

ЗША не будуць рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць “Паўночнага струменя”

1 чэрвеня 2021, 07:02 У свеце 10
ЗША не будуць рабіць больш жорсткімі санкцыі супраць “Паўночнага струменя”

У кіраўніцтве Германіі пацвердзілі звесткі пра тое, што Злучаныя Штаты не будуць уводзіць новыя санкцыі супраць кампаніі-аператара газаправода “Паўночны струмень – 2”.

З заявай выступіў міністр замежных спраў Германіі Гайка Маас. На сустрэчы з журналістамі ён сказаў, што 19 траўня Дзярждэпартамент ЗША збіраецца апублікаваць справаздачу пра санкцыі ў дачыненні да шэрагу арганізацый. Адначасова, як адзначыў Маас, вядома пра існаванне “прэзідэнцкіх адмоваў” адносна санкцый супраць кампаніі Nord Stream 2 AG і яе выканаўчага дырэктара – грамадзяніна Германіі Матыяса Варнінга.

– Мы ўспрынялі гэта як канструктыўны крок. І мы радыя працягнуць дыскусіі з нашымі партнёрамі ў Вашынгтоне, – сказаў Маас, адзначыўшы, што абмеркаваў сітуацыю з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам. DW прыводзіць словы Мааса пра тое, што Берлін разглядае рашэнне не рабіць больш жорсткімі санкцыі “як даніну павагі тым выключна добрым адносінам, якія склаліся з адміністрацыяй Байдэна”.

 Раней пра тое, што адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна адмовіцца ад новых санкцый супраць “Паўночнага струменя – 2” напісалі са спасылкай на ананімныя крыніцы партал Axios і агенцтва Reuters.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў сказаў, што вітае паведамленні амерыканскіх СМІ. Пяскоў дадаў, што “факт з’яўлення такіх публікацый сам па сабе досыць пазітыўны”.

Звесткі з’явіліся незадоўга да першай сустрэчы міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з Энтані Блінкенам, які раней называў “Паўночны струмень – 2” “дрэннай ідэяй для Еўропы і ЗША”.

Адносіны паміж ЗША і Расіяй апошнія гады застаюцца вельмі напружанымі. І адміністрацыя дэмакрата Джо Байдэна знаходзіцца пад ціскам, у тым ліку з боку прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі, якія выступаюць за ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць удзельнікаў будаўніцтва газаправода з Расіі па дне Балтыйскага мора.

У Вашынгтоне і сярод шэрагу еўрапейскіх лідараў гучаць меркаванні, што “Паўночны струмень – 2” узмоцніць залежнасць Еўропы ад расейскіх энергапаставак, і што гэта ўзмоцніць палітычны ўплыў Масквы. Расія ў адказ называе газаправод выключна эканамічным праектам.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Далучайцеся да нас