Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вернікі згуртаваліся дзеля аднаўлення святыні

Вернікі згуртаваліся дзеля аднаўлення святыні

1 чэрвеня 2021, 06:58 Грамадства 10
Вернікі згуртаваліся дзеля аднаўлення святыні

Раніцай 11 траўня загарэўся дах адной з самых галоўных каталіцкіх святынь Беларусі – касцёла Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі ў Будславе.

З 7 гадзін раніцы з’явіўся дым над дахам касцёла, у 11.24 гадзін пажар быў лакалізаваны, у 15.21 – быў ліквідававаны, дзякуючы аператыўным дзеянням МНС.

Трагедыя глыбока ўзрушыла жыхароў Будслава, якія дружна кінуліся ратаваць касцёльныя святыні. Яшчэ да прыезду пажарных яны многія рэчы вынеслі з памяшкання – абразы, прылады для правядзення набажэнстваў, кнігі і галоўную каштоўнасць храма – Будслаўскі абраз Божай Маці. Гэта адзін з самых ушанаваных католікамі абразоў. Нягледзячы на моцнае задымленне, людзі дзейнічалі дружна і зладжана.

Прадстаўнік МНС падкрэсліў, што яго калегі “зрабілі  ўсё магчымае і нават больш”. Выратавальнікі дзейнічалі асцярожна, каб выратаваць будынак. Акрамя выратавальнікаў з суседніх раёнаў накіраваліся людзі з Менскага гарадскога кіравання МНС. Удалося выратаваць абразы, кнігі і іншыя  каштоўныя рэчы. У касцёле застаўся арган, створаны  ў  1771 віленскім майстрам Нікаласам Янцонам. Пажарныя абаранялі інструмент ад вугляў, якія падалі. 

Так званы стары касцёл, які знаходзіцца за алтаром, агонь не закрануў. Але ў самім касцёле пры тушэнні пажару вада заліла арган, жывапіс. Улічваючы абставіны, што храм застаўся без даху, усё і далей будзе мокнуць і разбурацца пад дажджом. Вядома, гэтага дапусціць нельга. Пры першай магчымасці вернікі пачнуць прыводзіць храм у парадак. Арган хутчэй за ўсё трэба дэманціраваць для абследавання і аднаўлення.

15 красавіка 2019 года моцны пажар адбыўся ў Парыжы ў саборы Парыжскай Божай Маці. Прэзідэнт Мануэль Макрон хутка абвясціў аб зборы сродкаў на аднаўленне храма, які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO ў 1991 годзе. Верагодна, як лічаць спецыялісты, прычынай пажару стала кароткае замыканне. Ці не дзеянне вандалаў гэта, ці не злы ўмысел? Застаецца загадкай…

Праз тыдзень пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай спецыялісты прыступаюць да працы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.

– Калі Будслаўскі касцёл застанецца пад дажджом, як было ў выпадку з Нясвіжскім замкам, то ўсё будзе дрэнна, – выказаў свае меркаванне дырэктар НВУП “Будрэканструкцыя” Генадзь Малашук у размове з Арцёмам Ткачуком, валанцёрам Медыйнай групы пры архідыяцэзіяльнай Камісіі па аднаўленні будслаўскай святыні Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Размова была апублікавана на інтэрнэт-старонцы санктуарыя ў Будславе Budslau.by.

Па факце пажару ў Будславе Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле артыкула “Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне” (ч. 2 арт. 304 КК).

Цяпер адмыслоўцы чысцяць дах, ідзе абследаванне будынка. Вернікі і неабыякавыя людзі збіраюць сродкі на аднаўленне.

– Мы пакуль усё робім самі, без дзяржавы, – распавёў кс. Ігар Лашук, сябар спецыяльнай камісіі Каталіцкага касцёла ў Беларусі, якая займаецца ліквідацыяй наступстваў пажару. – Не толькі аднаўляем касцёлы, але і будуем новыя. І сродкі на гэта ідуць значна большыя, чым тут. Напэўна, мы будзем прасіць дзяржаву, каб нас вызвалілі ад падатку на даданую вартасць. Па законе помнікі архітэктуры вызваляюцца ад ПДВ пры рэстаўрацыі і ад ПДВ на матэрыялы.

– Касцёл у Будславе – гэта помнік архітэктуры. Таму па факце заводзіцца крымінальная справа. Будуць шукаць “крайняга”. Нават калі ў касцёле ёсць адказны, святар скажам, то ён жа не можа бегаць 24 гадзіны і глядзець, ці ўсё ў парадку.  Хто і што можа тут нешта ведаць?! Гэта вельмі падобна на пажар у саборы Парыжскай Божай Маці. Там таксама ўсё пачалося з даху. Шмат касцёлаў гарэла і гарыць. І чамусьці вельмі часта гэта пачынаецца з даху, – выказаў сваё меркавенне ксёндз Ігар  Лашук.

– Я звяртаюся да ўсіх людзей добрай волі, асабліва беларусаў за мяжой, дапамагчы ў гэтай справе. Я буду маліцца за вас усіх, каб Божая Маці бараніла вас у цяжкую хвіліну, асабліва ў сённяшні складаны час. Мы просім згуртавацца вакол Будслава і аднавіць яго! Гэта наш Нацыянальны санктуарый. Вера заўсёды мела асаблівае значэнне ў жыцці нашага народу. Яна нас яднала. Сёння мы за гонар кажам: “Беларус беларусу – беларус”, гэта значыць, што чалавек заўсёды дапаможа, – прамовіў кс. Ігар Лашук.

Нацыянальны санктуарый у Будславе з’яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю і мае агульнанацыянальнае значэнне для Беларусі. Будслаўскі фэст унесены UNESCO ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Штогод тут збіраюцца тысячы паломнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Славеніі, Італіі. Большасць прыходзяць на фэст пешшу групамі.

Па стане на 18 траўня ахвярадаўцы сабралі болей за 441 000 рублёў на рамонт Будслаўскай святыні. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай сёлета пройдуць без зменаў 2 і 3 ліпеня. У сувязі з пандэміяй арганізаваныя пілігрымкі не плануюцца. Аднак усе ахвочыя могуць ладзіць паломніцтвы ў індывідуальным парадку, як і летась.

 

Інфармацыя па спонсарскай дапамозе для юрыдычных асоб

 

Адказаная за афармленне дамоваў – валанцёр Тарэса Клімовіч.

Тэл.:  +375 29 131 03 12.

Email:  t160677@gmail.com.

 

Дабрачынныя рахункі:

Религиозная община “Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии” а г. Будслав Мядельского района,

222374, Минская обл.,

Мядельский р-н, аг. Будслав,

ул. Красная площадь, 8.

 

Для рэзідэнтаў Республікі Беларусь:

BY10BAPB31353404200300000000 (BYN)

у ТАА “Белаграпрамбанк” г. Мінск.

Код банка: BAPBBY2X.  УНП 600195666.

 

Для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь:

BY19BAPB31353404200100000000 (USD),

BY63BAPB31353404200200000000 (EUR),

BY54BAPB31353404200400000000 (RUB),

BY98BAPB31353404200500000000 (PLN)

у ТАА “Белаграпрамбанк” г. Мінск.

Код банка: BAPBBY2X.  УНП 600195666.

 

Парафіяльны рахунак:

Религиозная община “Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии” аг. Будслав Мядельского района,

222374, Минская обл.,

Мядельский р-н, аг. Будслав,

ул. Красная площадь, 8.

Р/с BY12BAPB30153404200100000000

у ТАА “Белаграпрамбанк” г. Мінск.

Код банка: BAPBBY2X.  УНП 600195666.

 

Праз сістэму “Разлік” (АРІП):

Религиозная миссия “Благотворительное католическое общество Каритас” Минско-Могилевской архиепархии.

Тэл/факс +375 17 515 31 08.

УНП 101131305.

223040, Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1.

р/р  BY16 PJCB30150531141000000933

у ТАА “Пріорбанк”, БІК PJCBBY2X.

Падрыхтавала Э. Дзвінская.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Далучайцеся да нас