Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:53 Грамадства 90
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі

16 траўня 2021 года на 65 годзе жыцця ад нас адышоў вядомы  беларускі  гісторык Яўген Канстанцінавіч Анішчанка.

Будучы навуковец нарадзіўся 27 кастрычніка  1955 года ў вёсцы Бранцава на Аршаншчыне. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве. скончыў на выдатна гістфак БДУ (1978). Служыў у войску камандзірам звяза.  У 1981-83 гг. выкладаў у сярэдніх навучальных установах. У 1983-85 г. –  у Менскім інстытуце культуры.  З 1985 г. працаваў у Інстытуце Гісторыі НАН БССР (з 1993 г. старшы навуковы супрацоўнік). Даследаваў сацыяльна-палітычныя працэсы на Беларусі перыяду падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх земляў да Расейскай Імперыі (перыяд 1760-1840 г.г.). Выдаў зборнікі дакументаў “Паўстанне і вайна 1794 г. у Літоўскай правінцыі: (паводле дакументаў расійскіх архіваў)” (2000 г.), “Паўстанне і вайна 1794 г. у Літоўскай правінцыі (паводле дакументаў архіваў Масквы і Мінска)” (2001 г.),  “Стогн: Паўстанне і вайна 1794 г. у Літоўскай правінцыі” (2002 г.).

Кандыдат гістарычных навук. У 2004 г. абараняў доктарскую дысертацыю па тэме “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай”, якую не прапусціў ВАК Беларусі (за неадпаведнасць дзяржаўнай ідэалогіі).

Даследаваў сацыяльна-палітычныя працэсы на Беларусі перыяду падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі ў канцы XVIII-сярэдзіне XIX ст.ст.

Адзін з аўтараў кніг: “Нарысы гісторыі Беларусі” (ч. 1, Мн.: Беларусь,1994), “Гісторыя сялянства Беларусі” (т. 1, Мн.: Беларуская навука, 1997) і інш.

Аўтар кніг: “Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай” (2003 г.), “Черта оседлости (Белорусская синагога в царствование Екатерины II)”, “В когтях двуглавого орла: Беларусь во времена Екатерины II (1772-1796 гг.)”, “Генеральнае межаванне ў Беларусі”.

Мае больш за 400 публікацый, у тым ліку 27 кніг без суаўтарства.

 Паміж 2007-2009 гг. быў галоўным архівістам і вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага ар-хіва Беларусі, у 2010-2013 гг. працаваў выкладчыкам у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. З 2014 г. працаваў выкладчыкам гісторыі медыцыны на пасадзе дацэнта кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Прычынай смерці сталі наступствы каронавіруснай інфекцыі. Развітвацца з гісторыкам прыйшлі Віктар Хурсік і Валеры Карбалевіч, а таксама прадстаўнікі грамадскасці  Менска.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, краязнавец

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас