Home
Культура

Выстава сябра ТБМ, мастака Вітаўта Жукава ў Полацку

Выстава сябра ТБМ, мастака Вітаўта Жукава ў Полацку

Гэтымі днямі ў старажытным Полацку праходзіць выстава карцін нашага земляка Вітаўта Жукава. У выставачнай зале Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур экспануюцца 24 працы. Большасць палотнаў прысвечана краявідам роднай полацкай зямлі. На некаторых – выявы старажытных храмаў. Вельмі моцнае ўражанне пакідае твор “Раніца на Богінскім возеры”, народжаны ў незабыўнай вандроўцы з сябрамі Таварыства беларускай мовы сумесна з Уладзімірам Арловым і Зміцерам Бартосікам на радзіму знанага беларускага мастака Пётры Сергіевіча.

Спадар Вітаўт – жыхар вёскі Новыя Гараны, што месціцца непадалёк ад Полацка. На яго радзіме зліваюцца дзве ракі – невялічкая Обаль злучаецца з велічнай Дзвіной. Таму шмат карцін прысвечана водным прасторам Полаччыны.

Падчас адкрыцця выставы прагучала шмат цёплых слоў ад прысутных сяброў і гледачоў. Даўняя прыхільніца мастака, лекарка з Менска Наталля Мікалаеўна, параўнала творчасць Жукава з творчасцю нашага сла-вутага земляка Івана Хруцкага.  Ад сяброў Наваполацкай суполкі ТБМ мастак атрымаў у падарунак новую кнігу Вінцэся Мудрова “Меліярацыя з Альберам Камю”.

Алесь Рымша,

старшыня Наваполацкай Рады ТБМ.

Previous article Гісторыя Магілёўшчыны. Дамініканскі след у Галоўчыне
Next article Міжнародны форум кнігазнаўцаў прайшоў на высокім узроўні

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215