Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава Алеся Цыркунова ў сядзібе ТБМ

Выстава Алеся Цыркунова ў сядзібе ТБМ

13 красавіка 2021, 08:23 Культура, ТБМ 116
Выстава Алеся Цыркунова ў сядзібе ТБМ

Менская гарадская арганізацыя ТБМ годна адзначыла 103-ю гадавіну БНР. Напярэдадні Дня Волі 24 сакавіка ў сядзібе ТБМ была адкрыта мастацкая выстава, прысвечаная слаўнай даце. Арганізатарам выступіў мастак Алесь Цыркуноў, кіраўнік Партызанскай раённай арганізацыі ТБМ. Выстава атрымала назву “Людзі з планеты “25 САКАВІКА”. Нашы сучаснікі.”

Адкрыла выставу старшыня ТБМ Алена Анісім, якая нагадала ўсім пра самае важнае нацыянальнае свята – Дзень Волі і адзначыла, што самае галоўнае для беларусаў – пашырэнне ўжывання беларускай мовы. Затым слова меў Алесь Цыркуноў, які распавёў пра сваю задуму выставы, пра гісторыю стварэння асобных карцін.

Сярод партрэтаў, якія можна пабачыць на выставе,  –  Барыс Кіт, Леанід Лыч, Мая Яніцкая і шмат іншых знакавых асоб. 

Некаторыя з карцін ужо выстаўляліся ў нашай сядзібе. Але ў такой колькасці і ў такой падборцы гэта зроблена ўпершыню.

На выставе прагучала шмат добрых і цёплых слоў у адрас Алеся Цыркунова.

Выстава яшчэ экспануецца ў сядзібе, і яе можна наведаць.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас